Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Расшы́каць ’распусціць (грошы)’ (Скарбы). Параўн. распшыкаць (гл.), змененае, магчыма, пад уплывам шык, шыкаваць (гл.).

Расшышэ́ць ’разбагацець і заганарыцца’ (лаг., Гіл.), ратшышэ́ць ’распусціцца’ (віл., Нар. сл.), ’раздурэцца’ (леп., ЖНС). Няясна; параўн. шы́шланне ’маёмасць’ (Касп.), гл.

Расшэ́ндзіць ’неэканомна растраціць’ (Сцяшк. Сл.), росшэндзіць, росшэ́ндрыць, росшэндзе́рыць ’растраціць, разматаць’ (ТС). Відаць, на аснове імітатыва хуткага руху, параўн. шэ́нды (гл): шэнды‑брэнды ’туды-сюды’, параўн. распшы́каць ’растраціць, разматаць (грошы)’ (гл.).

Ра́ся (ря́ся) ’неахайны чалавек’ (Шымк. Собр.), ’апранутая ў рыззё жанчына’ (Рам. 8), ра́ся ’неахайная жанчына’ (маладз., Жд. 2); сюды ж, магчыма, і ра́ся, ро́ся ’персанаж у гульні, падобнай да гульні ў квача’ (ТС). Хутчэй за ўсё, звязана з ра́сы ’махры, рыззё’ (лельч., Нар. лекс.), pácce (ря́ссе) ’лахманы’, гл. ра́са1, аднак для апошніх слоў не выключана сувязь з раса́2, 3 (гл.).

Рася́нка ’трава расянка’ (ТСБМ), расіца (Байк. і Некр.), раса́ ’тс’ (лельч., Жыв. сл.). Гл. расічка.

Рас-, ро́с‑ фанематычны варыянт прыстаўкі раз- (гл.).

Ра́та ’адна з частак агульнай платы, доўгу і пад.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’тэрмін нейкай аплаты’ (Варл.), ’чарговая павіннасць, павіннасць па чарзе’ (ТС), ’чарга’ (Сл. ПЗБ), ’чарга пасці жывёлу’ (Сцяшк. Сл., З нар. сл.). Параўн. польск. rata ’тс’ < ням. Rate ’частка, доля, частковы плацеж’ < лац. ratus ’аблічаны, вызначаны’, rata pars ’вызначаная частка’. Адзначаецца з XVI ст., запазычана з лацінскай праз польскую (Булыка, Лекс. запазыч., 84).

Ра́таваць (ра́товаць) ’ваяваць за нешта; шумець, буйстваваць’ (Нас.). Параўн. рус. ра́товать ’змагацца, адстойваць’, дыял. ’біцца’, серб. ра̏товати ’ваяваць’. Да раць (гл.).

Ратава́ць ’пазбаўляць ад небяспекі, пагрозы, гібелі; берагчы’ (ТСБМ, Касп., Шат., Стан., Сл. ПЗБ), ратава́ць, рытыва́ць, рютува́ць, рятува́ть ’тс’ (Бяльк.), ратава́ць (rataváć) ’дапамагаць’ (Варл., Сл. ПЗБ), ратова́ць, рэтова́ць ’даваць паратунак’ (ТС), ретова́ць ’спяшацца дапамагчы ў бядзе’ (Нас.), ст.-бел. ретовати, ратовати ’тс’. Запазычана праз польск. ratować з ням. retten ’тс’, фанетычна і марфалагічна адаптаванае яшчэ ў сярэдне-польскі перыяд (Нававейскі, Zapożyczenia, 83). Формы з каранёвым ‑е‑ (‑э‑), упершыню зафіксаваныя ў 1514 г. (паводле Карскага, 1, 107: “е на месте а не после мягкого согласного”), больш набліжаныя да зыходнай нямецкай формы, што не выключае прамога запазычання. Ад ретовати магчыма развіццё рус. рято́вать з яканнем, што Фасмер (3, 447) вызначае, як “гіперграматычнае я”. Гл. таксама Булыка, Лекс. запазыч., 41. Сюды ж, відаць, смал. рята́ ’дапамога, ратаванне’ (Дабр., Этн., 4), што суадносіцца з польск. rata!, raty! ’крык дапамогі’.

Ратазе́й ’разявака’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ротазе́й, ратазі́ня ’тс’ (Нас.), ратазе́іна ’тс’ (міёр., Нар. словатв.), ратазе́ў ’тс’ (Юрч. Вытв.). Параўн. рус. ротозе́й ’тс’, дыял. ротозёва ’тс’. Складанае слова з рот (гл.) і аддзеяслоўнага ‑зей (з варыянтамі) ад зяваць (гл.). Параўн. разява (гл.). Параўн. кампазіт з адваротным парадкам кампанентаў раззеўрат (гл.).

Рата́й ’араты’ (ТСБМ), ’араты, земляроб’ (Сл. ПЗБ, Кольб., ПСл; стол., Нар. лекс.; З нар. сл., Мат. Гом.; івац., Жыв. сл.; Сл. Брэс., ТС, Лексика Пол.), ріта́й ’тс’ (Бяльк.), ората́й ’тс’ (Лексика Пол.); арата́й ’тс’ (Ян.), параўн. укр. рата́й, рус. ра́тай ’араты’, польск., н.-луж. rataj ’парабак, падзёншчык; земляроб’, палаб. råtoj, чэш., славац. rataj ’араты, парабак’, славен. rátaj, серб. ра̀тај ’тс’, балг. рата́й ’парабак’, макед. ратај, ратеј ’хто цяжка працуе’, ст.-слав. ратаи ’араты’. Праслав. *ra + tajь < *or‑tajь, ад прасл. дзеяслова *orti ’араць’. Параўн. літ. artojas ’тс’, ст.-пруск. artoys ’тс’; у аснове якіх зыходнае і.-е. *er‑/*or‑/*ar‑ з шырокай семантыкай ’раздзяляць, распорваць, рваць, драпаць’, параўн. разараць (гл. разарыць). Старажытная мадэль з суф. ‑тай сустракаецца ў назвах выканаўцаў дзеяння, напрыклад, гультай, рус. ходатай, глашатай (Фасмер, 3, 447; Бязлай, 3, 155; БЕР, 6, 190). Мартынаў (Лекс. балтызмы, 25) лічыць лексічным пранікненнем прыбалтыйскага *artojis > прасл. *ortajь, паколькі суфікс ‑ta‑ з нарашчэннем ‑io не сустракаецца ў іншых індаеўрапейскіх мовах, акрамя балтыйскіх і славянскіх. Паводле Шустэра–Шэўца (2, 1208) гутарка ідзе пра суфікс *‑ajь, а ‑t‑ адносіцца да асновы *ar(t)‑ ’араць’, як у рус. ра́тай ’воін’ (гл. раць, ратнік), аналагічна літ. árti ’араць’ > artójis ’араты’, што не пераконвае. Гл. таксама араты.