Рата́р ’земляроб, араты’ (Ласт.). Параўн. славац. дыял. ratár ’араты’, в.-луж. ratar ’селянін; араты’, славен. rátar, arátar ’араты’, серб.-харв. ра̏та̑р, балг. ратар (< серб., гл. БЕР, 6, 190), рус. фальк. ратарь ’араты, земляроб’ (СРНГ). Прасл. *ortarь лічыцца другаснай формай, узнікшай шляхам замены суф. *‑ajь больш жывым суф. *‑arь з першаснага *ortajь (гл. ратай) (Шустар-Шэўц, 2, 1208), параўн. аднак паралельныя грэч. αροτήρ, лац. arator ’араты’, для якіх рэканструюецца і.-е. *arH‑ter/tor‑ як nomen agentis да *arH‑ ’араць’ (Сной, гл. Бязлай, 3, 155). Адзінкавасць фіксацыі не дае ўпэўненасці ў народным характары слова, гл. таксама з іншай суфіксацыяй аратні́к, аратня́к ’араты’ (Лексика Пол.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)