Ра́тнік2 ’вялікі, звычайны селядзец’ (Нас.). Няясна. Магчыма, ад ратнік1, параўн. рус.бе́шеная сельдь, бе́шенка, весёлая рыба (гл. Ліндберг-Герд, Словарь, 69–70), што называюць розныя віды селядцоў, відаць, з-за іх баявога (“ваяўнічага”) характару. Параўн. і наступнае слова.