Раць ’войска, ваенны атрад; бітва, вайна’ (ТСБМ, Сержп. Казкі). Параўн. рус. рать, укр. рать ’бітва, змаганне; войска’, серб.-харв. ра̏т ’вайна’, балг. рат ’вайна; войска’, ст.-слав. рать ’бітва, бой, барацьба, вайна’. Прасл. *ratь выводзіцца з і.-е. *rō‑ti‑s (Глухак, 519), параўн. ст.-інд. ṛtìs ’напад’, авест. ərətiš ’энергія’, грэч. ἔρις ’спрэчка, спаборніцтва’, ст.-в.-ням. ernust, с.-в.-ням. ernest ’барацьба, сур’ёзнасць’, лат. erroties ’злавацца’. Гл. таксама ра́таваць, ратны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)