Рато́нда 1 ’круглая пабудова’ (ТСБМ), ’тоўстая жанчына’ (Сл. ПЗБ), параўн. польск. жарг. rotunda ’таўсцяк’. Праз польскую з лац. rotundus ’круглы’.

Рато́нда 2 ’жаночая доўгая накідка без рукавоў’ (ТСБМ), ратэ́нда ’шырокае адзенне’ (Сл. рэг. лекс.), параўн. рус. рото́нда ’жаночы плашч без рукавоў’. Праз польск. rotunda ’тып пелерыны ці спадніцы’ (Віткоўскі, Słownik, 166) з франц. rotonde ’тс’, што да лац. rotundus ’круглы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)