Раўка́ць ’квакаць’: жабы раўкаюць (шчуч., ДАБМ, камент.). Параўн. рус. ря́вкать ’гаркаць’. Гукапераймальнае.
Раўнава́га ’ўстойлівае становішча, спакой’ (ТСБМ, Нас.). Лічыцца запазычаннем з польск. równowaga ’тс’ або калькай з ням. Gleichgewicht ’тс’, што ў сваю чаргу калькуе лац. aequilibrium ’тс’, параўн. укр. рівнова́га ’тс’, рус. равнове́сие ’тс’ (Фасмер, 3, 428).
Раўна́ць (ровна́ць) ’раўняць, параўноўваць; даваць пароўну’ (Нас.), ’раўняць, параўноўваць’ (Ян.), стараж.-рус. ровнати ’тс’ (Смаленская грамата 1229 г.), параўн. укр. рівня́ти, рімна́ти ’раўняць; параўноўваць’, польск. równać ’тс’, чэш. rovnati ’тс’, славен. ravnáti ’раўняць; рабіць роўным’. Сюды ж ітэратыў раўнава́ць ’раўняць; параўноўваць’ (ТСБМ, Нас., Арх. Федар.), роўнава́ць ’тс’ (ТС). Ад ро́ўны (< *orvьnъ), гл. Параўн. раўняць (гл.).
Раўні́вы ’ахоплены зайздрасцю, недаверам, нявер’ем у каханні’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сюды ж раўні́ць ’раўнаваць’: раўніў ка ўсім (Ян.); рэўні́вы ’тс’ (ТС), ст.-бел. ревнѕикъ ’раўнівы’ (XVI ст., Карскі 2-3, 36). Параўн. укр. ревни́вий, рус. ревни́вый ’хто сумняваецца ў адданасці, шчырасці пачуццяў’, польск. rzewniwy ’расчулены, усхваляваны’, чэш. řevnivý, серб.-харв. ревнив, ревњив (з рускай, Глухак, 526), балг. ревни́в, ст.-слав. рьвьнивъ, ревнивъ ’хто падазрае ў нявернасці’. Прасл. *rьvьnivъ(jь) утворанае ад *rьvьnъ ’старанны, імклівы’, параўн. серб.-харв. ре́ван ’сумны’, славен. réven ’бедны, жалюгодны’, польск. rzewny ’чулы, чуллівы; шчыры, адданы’, якое звязваюць з раўці (гл. раўсці), гл. Фасмер, 3, 455; БЕР, 6, 199. У народнай мове звязваецца з дзеясловам раўнава́ць ’прыраўноўваць, супастаўляць’, параўн. раўнаваць (ровнова́ць) ’зраўноўваць; параўноўваць; даваць правільны кірунак, прымяняць; не давяраць у каханні’ (Нас.); роўнова́ць ’пытаць (?)’: До крыніцы побежала / Гей ліце свое раўнавала (Доўн.-Зап., Пін.), што да роўны (гл.). Гл. таксама рэўнасць.
Раўні́на ’роўная, без гор, пагоркаў і паніжэнняў зямная паверхня’, ’роўнае месца, роўнядзь, роўнае поле’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), раўніна́ ’тс’ (ваўкав., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.), роўніна́ ’нешта выключна роўнае; роўная мясцовасць, роўнядзь’ (ТС); ст.-бел. ровнина (1616 г., Карскі, 1, 415). Параўн. укр. рівнина́ ’тс’, рус. равни́на (з ц.-слав.) ’тс’, польск. równina ’тс’, серб.-харв. равнѝна ’тс’, славен. ravnína ’тс’, балг. равнина́, ц.-слав. равьнина ’тс’. Дэрыват ад прасл. *orvьnъ са значэннем ’роўны’ (гл. роўны) з далейшым утварэннем пры дапамозе суф. ‑in(a) са значэннем ’месца, прастора’, падобна як цесны — цясніна і інш. (БЕР, 6, 140). Меркаванні пра запазычанне гл. Кохман, Зб. Бархудараву, 160.
Раўно́шчы ’рэўнасць’ (Сцяшк. Сл.). Абстрактны назоўнік на ‑ошчы, якім прыпісваецца ўкраінскае паходжанне, параўн. любошчы, радашча (гл.). Да рэўнасць (гл.).
Раўня́дзь ’роўнае месца, раўніна’ (Нік. Очерки, Касп., Гарэц.), раўна́дзь ’раўніна; роўная паверхня’ (леп., Стан.), ро́ўнядзь ’роўнае месца’ (Бяльк.). Вытворныя ад роўны (гл.) пры дапамозе суф. ‑ядзь (< *‑en‑dь‑ > *‑ędь > ‑ядзь, гл. Мее, Études, 322, 323; Аткупшчыкоў, Из истории₂, 149, 150).
Раўня́ць ’выроўніваць; параўноўваць між сабой’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), ітэратыў роўнёва́ць ’тс’ (ТС), параўн. укр. рівня́ти, рус. ровня́ть, ст.-рус. ровняти, балг. равня́. Суадноснае з раўнаць (гл.); паводле Карскага (1, 323), гэта асобныя марфалагічныя ўтварэнні, што магчыма, узыходзяць да розных зыходных форм, параўн. ро́вень: я ровень ёму (ТС) (< *orvьnь?). Гл. роўны (роўня), ровень.
Раўпа́ты ’васпаваты, пакрыты струпамі’ (трак., ігн., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з літ. raupúotas ’тс’, сюды ж раўпы́ ’струпы’, параўн. літ. raupaĩ ’воспа’.
Раўці ’рыкаць’; ’моцна гаварыць, спяваць, крычаць’, ’моцна ўголас плакаць’ (ТСБМ, Ян., Сл. ПЗБ), роўці́ ’тс’ (Мат.), рэ́ўці ’тс’ (Нас., Стан., Ян., Мат. Гом.), рэўці́ ’тс’ (ТС), раўсці́ (Сл. ПЗБ, Стан.). Параўн. укр. ревти́ ’тс’. Прасл. *reuti, у большасці славянскіх моў інфінітыў выраўнены па асабовых формах *revǫ, *revetь, параўн. рус. реве́ть, серб.-харв. рѐвати, славац. revať ’тс’. Роднасныя ст.-інд. rávati, rā́uti, ruvati ’раве, крычыць’, грэч. ὠ‑ρῡ́αι ’раву’, с.-н.-ням. rüien ’раўці’ (Фасмер, 3, 456; Глухак, 526; БЕР, 6, 196). Гл. русць, русці.