Рэ́ўнасць ’пачуццё сумнення ў чыёй-небудзь вернасці’ (ТСБМ), рэ́ўносць ’рэўнасць, зайздрасць, цяга’ (ТС). Укр. ревнощі, ревність, рус. ревность, серб. і харв. ре́вно̑ст ’старанне’, балг. ревност ’рэўнасць’. Прасл. *rьvьnostь вытворнае ад *rьvьnь (БЕР, 6, 200). Гл. раўнівы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)