Раўня́дзь ’роўнае месца, раўніна’ (Нік. Очерки, Касп., Гарэц.), раўна́дзь ’раўніна; роўная паверхня’ (леп., Стан.), ро́ўнядзь ’роўнае месца’ (Бяльк.). Вытворныя ад роўны (гл.) пры дапамозе суф. ‑ядзь (< *‑en‑dь‑ > *‑ędь > ‑ядзь, гл. Мее, Études, 322, 323; Аткупшчыкоў, Из истории₂, 149, 150).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)