Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Клу́тчык ’кіёчак у клешні ніта, у вале ткацкага станка, за які прымацоўваецца пража ці палатно’ (З нар. сл.). Да ключ (гл.). Гл. ключках.

Клу́хаць ’пра курыцу, якая падзывае куранят’ (Нар. лекс.). Да клух-клух (гл.).

Клухта́ ’густая гразь’ (Яшк.). Да лухта (гл.). Параўн. клухтавіна.

◎ *Клухтаві́на калдобіна, выбоіна на дарозе’ (Яшк.). Да клухта (гл.) і лухчавіна (гл.) ’калдобіна’. Пачатковае к вытлумачыць цяжка. Параўн. клучышча (гл.).

Клух-клух ’перадача характэрных выгукаў квактання курыцы’ (Сл. паўн.-зах.). Гукапераймальнае.

Клу́ці ’калаццё’. Параўн. польск. kłucie ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 481). Пранікненне з польскай мовы з пераходам у мн. л.

Клу́чышча ’расчэп, лучына’ (Гарб.). Да лучышча, луч (гл.). Тут таксама цяжка вызначыць паходжанне пачатковага к. Параўн. клухтавіна.

Клу́ша ’назва птушкі’ (Мат. Гом.). Рус. клуша ’квактуха, галка, чайка’. Гукапераймальнае. Звязваецца з лат. klukšet ’кудахтаць’ (Фасмер, 2, 255).

Клушч ’тлушч’. Параўн. польск. tłuszcz (Сл. паўн.-зах., 2, 482, Сцяшк.). Аб пераходзе іж гл. клум.

Клы1 — «вышываць на клы, завязваць на клы (на кол)» (Нар. лекс.). Гл. кол.

Клы2 ’іклы, супрацьвочныя зубы’ (Сцяшк.). Гл. іклы.