Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ізво́зчык ’возчык, рамізнік’ (Бяльк.), рус. извозчик, дыял. изво́щик, укр. зво́щик, ст.-рус. извощикъ, извозщик ’перавозчык, рамізнік’. Утворана ад извозъ ’перавозка’ з суф. Nomina agentis ‑чик. Гл. Шанскі, 2, I, 25–26. Параўн. ізвознік.

Ізгаро́да ’загарадзь’ (Касп.), рус. дыял. изгоро́да ’тс’. Працягваюць ст.-рус. изгорода, утворанае ад дзеяслова изгородити ’загарадзіць’ з суф. ‑а. Шанскі, 2, I, 27. Суфіксальны дублет да изгородь; параўн. загарадзь.

*Ізгі́дзіць, ізгы́дыты ’зганіць, абгаварыць’ (брэсц., Нар. лексіка, 77). Ад гідкі (гл.).

Ізгі́нуць ’прапасці’ (Нас., Касп.), ’быць украдзеным’ (Нас.); параўн. рус. дыял. изги́нуть ’знікнуць, прапасці’, ’згінуць’, ст.-рус. изгинути ’згінуць, загінуць’, ’адпасці, знікнуць’. Гл. згінуць.

Ізго́й ’чалавек, ад якога ўсе адхіліліся, які страціў сваё становішча ў грамадстве; адшчапенец’. Рус. изго́й, укр. ізго́й, ст.-рус. изгои ’чалавек, які страціў сувязь са сваім саслоўем (селянін, які адкупіўся на волю; князь, які страціў княства; купец, які разарыўся)’. Бязафікснае ўтварэнне ад *изгоити ’выжыць, выгнаць’ з из‑ + гоити ’жывіць’. У сіб. гаворках захавалася изго́ить са значэннямі ’паправіць, адрамантаваць, уладзіць’, ’адмыць, адчысціць’ і ’запэцкаць, сапсаваць’, параўн. выжыць ’выгнаць’ і ’ўцалець’. У якасці аналогіі ст.-рус. изгои ’выжыты з роду’ ад изгоити ’выжыць’. Фасмер (2, 121–122) прыводзіць серб.-харв. и̏зрод ’вырадак’ ад изро̀дити ’вырадзіцца’, рус. издо́й ’жывёла, якую перасталі даіць’ ад издоить ’выдаіць’. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 138; Шанскі, 2, I, 26–27.

Ізгубі́ць ’згубіць’ (Шат.). І‑ пратэтычнае. Гл. губіць.

Ізда́цца (Бяльк.). І‑ мае пратэтычны характар. Гл. здацца.

*Іздзе́лаць, іздзе́лыць ’зрабіць’ (Бяльк.). Пад рус. уплывам, прыстаўное ‑і‑.

Із’е́сці ’з’есці’ (Нас., Сцяшк. МГ). Пратэза і‑. Гл. есці.

Ізма́лку ’змалку, з малых гадоў’ (Бяльк.). Гл. змалку, і‑ пратэтычнае.