Не́туці ’няма’ (Касп., в.-дзв., расон., шум., Сл. ПЗБ), рус. нетути, нетуть ’тс’. Да нет (нету), ‑ці (‑ти, ‑ть), першапачаткова форма dat. ethicus 2‑й ас. адз. л. асабовага займенніка (Фасмер, 3, 67).
◎ Не́тшта ’вельмі многа, мноства’ (Шат., Жд. 1), нётшто ’многа’ (Жд. 1). Відаць, з нет (гл.) і што, параўн. до нет, на нет ’пра вышэйшую ступень чаго-небудзь’ (ТС).