Не́туці ’няма’ (Касп., в.-дзв., расон., шум., Сл. ПЗБ), рус. нетути, нетуть ’тс’. Да нет (нету), ‑ці (‑ти, ‑ть), першапачаткова форма dat. ethicus 2‑й ас. адз. л. асабовага займенніка (Фасмер, 3, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)