Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Несмяртэ́льнік ’старасцень, Senecio vernalis’ (брэсц., Кіс.; паст., Сл. ПЗБ). З польск. nieśmiertelnik ’назвы розных кветак, якія захоўваюць свой знешні выгляд пры высыханні’, параўн. рус. бессмертник; запазычанне вызначаецца паводле фанетычнага крытэрыю (спалучэнне ‑тэ‑), параўн. несмярцельны (несмертельний) ’бессмяротны; несмяротны’ (Нас.).

Неспадзе́ўкі ’нечакана’ (Гарэц., Некр.; докш., Янк. Мат.), ’нечаканы выпадак’ (Варл.), сюды ж неспадзёва ’нечаканасць’ (Сцяшк.), неспадзяванне (несподзеванне) ’тс’ (Нас.). Вытворнае ад не спадзявацца ’не мець надзеі, не чакаць’; іншы варыянт асновы ў неспадзе́янне (несподзѣенне) ’нечаканасць’, неспадзе́яцца (несподзѣицьца) ’не чакаць, не мець надзеі’ (Нас.), неспадзейна ’нечакана’ (Касп.). Параўн. неўспадзеўкі (гл.).

Неспата́чыць (неспотачиць) ’не угледзець, не заўважыць пры пільным назіранні’, неспатачны (неспотачный) ’цяжка заўважальны ці знаходцы’ (Нас.). Гл. спатачыць.

Неспато́льна ’надта, вельмі’ (Сцяшк.). Відаць, да пато́ля ’непрыемнасць, скруха’ (гл.), як стра́шна ’вельмі, многа’ ад страх і пад.

Не́спун ’свавольнік, гарэза’ (ТС). Літаратурная форма был& б *нёспын (дыялектны пераход ы > у тыпу пул ’пыл’ і п&д.), ад спыніцца датрымацца, супакоіцца’ (гл.).

Нестро́пця ’няўмека’ (клец., Нар. лекс.). Да троп (гл.), параўн. збіцца з тропу ’памыліцца’, biaz rostrapu и hatavie ’неразвіты’ (Варл.).

Нестрыва́лы ’нястраўны’: Нестрывалае нешта зьеў (Касп.). Відаць, да стравіць ’ператравіць (пра страўнік)’, гл. страва, ці не пад уплывам стрываць ’сцярпець’ (гл. трываць)?

Нестыка́цца ’бываць вельмі рэдка’ (Гарэц.), ’не быць, рэдка паяўляецца’ (драг., З нар. сл.), не стыка́цца ’не бываць’: Два дні дома не стыкалася (ТС). Звычайна адносяць да стыка́цца (гл.), адно са значэнняў якога ’быць, знаходзіцца’: Я мала стыкаюся дома (лід., Сл. ПЗБ), параўн. таксама яшчэ ст.-слав. стъкати (stъkati) ’melden’ (Саднік-Айцэтмюлер, Handwört.).

Несубо́жны (несубо́жный) ’бязбожны; празмерна вялікі’ (Нас.). Да бог, гл. субо́жны ’маючы бога ў сэрцы’; значэнне ’завялікі, празмерны’ ва ўтварэннях з адмоўем тыпу несхадзімы, несусветны і пад. развілося на базе значэння ’незвычайны, які выходзіць за межы вядомага, агульнапрынятага і г. д.’.

Несувіру́тны: «Для ўзмацнення адмоўнай якасці да слоў гультай, абібок, лодыр дадаюцца прыметнікі несусветны, несувірутны (неверагодны, якога не бачыў свет)» (ушац., Пан. дыс.), параўн. невіру́тны ’неверагодны’ (докш., Янк. Мат.). Гл. вяру́тны ’сапраўдны’, і на месцы я звязана з дыялектным вымаўленнем ці з ад’ідэацыяй да вір, параўн. вірутнік («як з віру», Пан. дыс., 220).