◎ Не́нашта ’чагосьці’ (калінк., З нар. сл.). З⁺ не‑на‑што, параўн. нашто ’для чаго’, зыходная семантыка ’невядома для чаго’, г. зн. ’нечага’, параўн. нёпавошта ’без прычыны, невядома для чаго’ (Нас.).
◎ Не́ндза ’клопат, турботы’ (ТС). Гл. нэндза ’тс’.
◎ *Ненька 1, нэнька ’калыска’ (Сл. Брэс.), ’калыска (толькі вісячая)’ (брэсц., Нар. лекс.), параўн. таксама нянька ’вісячая калыска’ (кобр., ДАБМ), укр. валын. нэнька, нянька, нанька ’калыска’, апошняе знаходзіць дакладную адпаведнасць у балг. нанкъ ’тс’. Тыповае ўтварэнне на базе дзіцячай мовы, як сведчыць балг. пана ’спаць (пра дзіця)’, макед. нани‑нани ’выклічнік пры калыханні дзіцяці’ і пад., гл. Грыцэнка, Ареальне вар. лекс., Київ, 1989, 207.
◎ Не́нька 2 (нэнька?) ’рыбалоўная рухомая пастка з адным адкрытым заходам (звычайна лазовая)’ (палеск., Крыв.). Відаць, да папярэдняга слова, што тлумачыцца падабенствам рэалій (форма, матэрыял пляцення і пад.), параўн. колыска ’кломля, рыбалоўная рухомая пастка з адкрытым заходам для лоўлі рыбы ўдваіх на неглыбокіх месцах’ (там жа).
◎ Не́нькі (ненькій) ’нейкі’ (Бяльк.). Вынік прыпадабнення / > «’·