Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нездале́ка ’той, у каго мала фізічнай сілы’ (Янк. 3.), нездаляка ’тс’ (Пятк. 2), нездалётнік ’нямоглы, слабы чалавек’ (Янк. 3.), ад нездалёць, ніздалёць ’быць слабому здароўем, нядужаму, хвораму’ (Янк. 1; глус., Янк. Мат.), нездалётнынямоглы, фізічны слабы’ (Янк. 1), з не здолець ’не адолець, не мець сілы што-небудзь зрабіць’; гл. здолець.

Не́зла (незло) ’даволі добра’ (Нас.). Адаптаваны паланізм nieźle ’добра, нядрэнна’ (ад źle ’дрэнна’).

Незумы́сня ’ненарокам, выпадкова’ (Колас). Паводле Шубы (Прыслоўе, 115), у выніку кантамінацыі блізкіх па значэнню і па форме прыслоўяў несумысля і ненаўмысна (гл.).