Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Кружава́ць ’ачышчаць ад калосся, падсяваючы ў рэшаце’ (Нар. лекс.). Гл. кружыць.

Кружавы́ ’карункі’ (Мат. Маг., Сцяшк., Мат. Гом.). З рус. кружева.

Кружа́ла 1 ’дуга, на якой кладуць скляпенне, арку’ (ТСБМ). Да круг 1 (гл.).

Кружа́ла 2 ’ганчарны станок’ (Рам.). Да кружыць. Гл. круг 1.

Кружа́ла 3 ’прыстасаванне на лёдзе для катання па кругу’ (Янк. III). Да кружыць. Гл. круг 1.

Кружану́ць ’груба вылаяцца’, ’голасна заспяваць хорам’ (Бяльк.). Да кругі (гл.). Семантычны пераход: ’круг’ > ’хор’.

Кружа́ць ’рэзаць кругамі’ (Нас.). Гл. кругі.

Кру́жка ’кубак’ (З нар. сл., Сл. паўн.-зах., Дразд.). Запазычанне з с.-н.-ням. krus ’тс’. Праз польск. kruż, krużek ’збан, збанок’ — ст.-рус. кружька, рус. кружка, укр. кружка, бел. кружка (Слаўскі, 3, 186).

Кружня́ ’куча камення’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крушня.

Кружо́к ’рэдкая плеўка на кішках жывёлы, на якой пры кармленні нарастае лой’ (КЭС, лаг., Сл. паўн.-зах.). Метафарычна да круг 8 (гл.).

Кру́жык ’чарпак для вады’ (Федар. Рук.), ’кубак’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Гл. кружка.

Кружы́ць ’ачышчаць зерне ўручную’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, ад крушыць. Гл. крух.