Кля́зьба ’пракляцце’ (Янк. I). Параўн. клядзьба (гл.). Да клясці (гл.) (Там жа, 98).
Кляймо́ ’пячатка, знак, які ставіцца на вырабах’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк.). Трэба пагадзіцца з ЕСУМ, 2, 457, дзе прымаецца думка аб паходжанні ўкр. клеймо, клейно, рус. клеймо, клейно ’тс’, польск. kleimo, kleino, чэш. klejmo ’знак, прыкмета’, з с.-н.-ням. kleinôt ’каштоўнасць, радавы герб’ (Торнквіст, 179; Гардзінер, ZfSlPh, 28, 150; Слаўскі, 2, 201). Апошні сцвярджае запазычанне польск. kleimo, kleino са ст.-бел. клеймо, клейно (з 1513 г.) (Гл. Булыка, Запазыч., 155).
◎ Кляймо́ўка ’кляймо’ (Мат. Гом.). Гл. кляймо.
◎ Кляйно́ ’кляймо’ (Нас., Яруш.). Гл. кляймо.
Кляйно́ды ’атрыбуты ўлады’ (Гарэц.). Гл. клейноды.
◎ Кля́йсцер: «Не штукар масцер, калі лепіцца кляйсцер» (Янк. БП). Укр. кляйстер. Праз польск. klajster з ням. Kleister (ЕСУМ, 2, 457).
Кляк ’загнутая галіна ці корань’ (ТС), ’сук’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. кляк ’залом’, славен. kléka ’сук, крывое дрэва’, польск. klęk, чэш. klek ’тс’. Магчыма, яшчэ прасл. klękъ, якое да klękati (Трубачоў, Эт. сл., 10, 31; ЕСУМ, 2, 469). Гл. клякаць.
◎ Кляката́ць 1 ’клакатаць, булькаць’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Яруш., Шат.). Укр. клекотати, рус. клектать ’тс’, польск. klek tać, klekotać ’стукаць, боўтаць’, чэш. klektati ’тс’, славац. klektať ’стукаць, грукаць’. Дзеяслоў толькі ў мовах усходнеславянскіх і заходнеславянскіх. Утварэнне на аснове назоўніка з -о/^‑суфіксацыяй. Параўн. клёкаце (гл.).
◎ Кляката́ць 2 ’клекатаць (пра бусла)’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клякатаць©.
◎ Клякату́н ’бусел’ (Яруш.). Ад клякатаць^ (гл.).
◎ Кля́каць ’падаць на калені’ (Нас.). Укр. клякати ’тс’. Рускія паралелі поўнасцю адсутнічаюць, што дазваляе меркаваць аб польскім уплыве (параўн. польск. klękać ’тс’) з субстытуцыяй ę > ’a паводле вядомай мадэлі. Іншыя славянскія паралелі старажытнага паходжання.