Кляймо́ ’пячатка, знак, які ставіцца на вырабах’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк.). Трэба пагадзіцца з ЕСУМ, 2, 457, дзе прымаецца думка аб паходжанні ўкр. клеймо, клейно, рус. клеймо, клейно ’тс’, польск. kleimo, kleino, чэш. klejmo ’знак, прыкмета’, з с.-н.-ням. kleinôt ’каштоўнасць, радавы герб’ (Торнквіст, 179; Гардзінер, ZfSlPh, 28, 150; Слаўскі, 2, 201). Апошні сцвярджае запазычанне польск. kleimo, kleino са ст.-бел. клеймо, клейно (з 1513 г.) (Гл. Булыка, Запазыч., 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)