Кляката́ць 1 ’клакатаць, булькаць’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Яруш., Шат.). Укр. клекотати, рус. клектать ’тс’, польск. klek tać, klekotać ’стукаць, боўтаць’, чэш. klektati ’тс’, славац. klektať ’стукаць, грукаць’. Дзеяслоў толькі ў мовах усходнеславянскіх і заходнеславянскіх. Утварэнне на аснове назоўніка з -otъ‑суфіксацыяй. Параўн. клёкаце (гл.).
Кляката́ць 2 ’клекатаць (пра бусла)’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клякатаць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)