Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Дры́нкаць ’брынкаць, бразгатаць’ (БРС). Гукапераймальнае. Параўн. чэш. drnčeti, drčeti, рус. тре́нькать і г. д. Гл. Махэк₂, 128; Фасмер, 4, 98.

Дры́хнуць ’дрыхнуць’ (БРС, Нас., Бяльк.). Рус. дры́хнуть, дры́хать, чэш. дыял. drychmat ’драмаць, спаць’, серб.-харв. дри́хати ’моцна спаць’, славен. dríhati ’спаць’. Прасл. *dryxati, *dryxnǫti ’тс’. Даўнейшыя этымалагічныя версіі гл. у Фасмера, 1, 545. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 144–145), прасл. дзеяслоў з’яўляецца экспрэсіўным утварэннем, якое ўзнікла з усечанай асновы дзеяслова *drěmati ’драмаць’, да якой далучылася суфіксальная частка ‑x‑ati.