Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Перасве́р, перасвір, перасверт ’вага-рычаг у студні з жураўлём’ (круп., барыс., ДАБМ, камент., 809; круп., Сл. ПЗБ), пірасʼвер ’тс’, пераабірай (круп., Шатал.), сюды ж перасве‑ равацца ’перавесіцца’ (паст., ігн., Сл. ПЗБ). Да пера- і асвер (гл.), якое прыйшло з лат. мовы, параўн. лат. svirat sviru ’вага- журавель (у калодзежы)’, svert ’нахіляць, вешаць, паднімаць з дапамогай рычага’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 52 і інш. літ-pa), літ. persisverti ’перавесіцца’ (Сл. ПЗБ, 3, 500).

Перасек ’засек’ (брасл., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі бел. пера‑руб і польск. sąsiek, мазав. zasiek, параўн. польск. przesiec = zagrodzić ’перагарадзіць’.

Перасе́каць ’баранаваць другі раз’ (палес., Выг. дыс.), укр. палес. пересекать, пересікати ’рыхліць глебу, у якую пасаджала бульба’. Паводле Выгоннай (Бел.-укр. ізал., 19), семантычная інавацыя пад уплывам ст.-літ. i̯sėkti ’рабіць рыхлым’, што малаверагодна, параўн. пэрэбиваты ’баранаваць перад пасевам’ (Лексика Пол., 114), піріскародэюываньне ’тс’ (Юрч. СНЛ).

Перасе́кі: у пэрэсікэ, у пырысыку ’від саржавага перапляцення (па чатыры пары)’ (драг., Уладз.). Да пера- і сек- < сячы (гл.). Параўн. перасек ’перасячэнне’ і перасеча (< прасл. *(per)‑sekja) ’тс’ (Дуж–Душ., ТСБМ).

Перасе́чка ’разрыў ніткі пры тканні’ (лід., даўг., Сл. ПЗБ). Да перасекчы ’рассячы на часткі’. Параўн. польск. зах. і паўн. przesieczka, przesieka ’блюзна пры тканні ад абрыву ніткі’.

Пераске́п ’расколіна, трэшчына’ (Нас.). Да пера- і скеп‑ < скапаць ’расколваць’ (гл), а таксама екатаць, шчэпка.

Пераскі́каць ’пераскокваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), пераскікну́ць ’пераскочыць’ (смарг., тамсама). Да пера- (гл.) і скік ’скок’ (смарг.), скакаць, скакануць ’скакаць, скокнуць’ (гл.).

Пераскочка (піраско́чка) ’расліна, падобная да маленькай сасновай раскрытай шышкі, расце на пяску (Бяльк.). Да пера- і скочка (гл.), відаць, ’скочкі, гарлянка’. Матывацыя: пры размнажэнні маладыя шышачкі нібы адскокваюць ад мацярынскай расліны, вырастаючы вакол яе на адлегласці.

Перасме́шка ’невялічкая лясная птушка атрада вераб’іных, здольная імітаваць, перадражніваць галасы розных жывёл’ (ТСБМ), ’птушка перасмешнік’ (лельч., Мат. Гом.), перасме́шка зялёная ’птушка Hippolais icterina з сям. валасянак’, песня якой у асноўным — перайманне галасоў іншых птушак, параўн. рус. маск., гул. пересме́шка валасянка, Sylvia hortensis L.’ Відаць, з перасме́шнік (гл. наступнае слова); суф. ‑ка, як у птушка.

Перасме́шнік, ігн. яшчэ і перасмі́шнік ’насмешнік’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), укр. пересмі́шник, рус. пересме́шник ’той, хто смяецца з іншых, перакрыўляючы іх мовай, тварам, ці пераймаючы, наследуючы іх’. Усходнеславянскае. У гэтых жа мовах у выніку пераносу значэння паводле падабенства ўзнікла лексема перасмешнік са значэннем ’птушка Furdus merula’. Параўн. балг. присмеху̀лник ’тс’ і польск. kos kpiarz ’тс’ < kpić ’здзекавацца, насміхацца’. Відаць, лексема пересмешник узнікла першапачаткова на рус. моўнай тэрыторыі (наяўнасць назоўніка смешнік ’жартаўнік, балака, весялун’, дзеяслова пересме́шничать ’перадражніваць’, прыметніка пересме́шливый).