Пло́тны ’дзябёлы, тоўсты’ (Ян.), ’добра складзены’ (ТС), параўн. паўн.-рус. плотный (арханг. плотно́й) ’цвёрды (аб зямлі), нядрузлы, моцны, непранікальны’, арханг. ’моцны (дождж)’, славен. poltén ’плоцевы’, ’юрлівы’. Прыметнік (стараж.-рус. плътьнъ) ад прасл. *plъtь > бел. плоць (гл.).
Плоў ’сярэднеазіяцкая страва з рысу і бараніны з прыправамі’ (ТСБМ). У такім выглядзе — з рус. мовы (плов), у якой існуюць таксама пило́в, пила́в ’тс’, як і ў польск. pilaw, pilaf, — усе да тур. pilav ’крутая рысавая каша’ (Праабражэнскі, 2, 58; Варш. сл., 4, 189; Фасмер, 3, 261).
◎ Пло́ўкі *пра сала, якое выдзяляе шмат тлушчу’ (чач., ЛА, 4). Да плсівіць 2, плаўкі 4 (гл.). Мену а > о Карскі (1, 98) тлумачыць лабіялізацыяй а пераду.
◎ Плоўт, плоўтэс ’прадаўгаватая дошка, якой закрываюць бакавы ўваход у калодачны вулей’ (воран., Сл. ПЗБ; ЛА, 1). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 15), з літ. plautas ’тс’.
◎ Пло́ўшы, плоўшачкі ’высеўкі, адходы пры шатраванні збожжа’ (воран., Сл. ПЗБ; воран., ЛА, 4). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 15), паходзяць з літ. plauśos ’тс’.
◎ Плох ’хворы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); плохі ’благі, кепскі’, ’слабы, хворы, хваравіты’, плохшы ’торты’ (Нас., Сл. ЛЗБ, Ян., ТС), ’разбэшчаны’ (Ян.), плоха ’дрэнна, млосна’ (Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ, Ян.), ’кепска, дрэнна (рабіць што-н.)’ (Бяльк.), плохвійа ’пустая, неўрадлівая зямля’ (ТС). Да плахі (гл.). Сюды ж: плашэць ’прыходзіць у торты стан’ (Нас.).
◎ Пло́хі, плохы, плохый ’спакойны, сарамлівы’ (Сл. ПЗБ), ’мірны, рахманы’ (гродз., Нар. сл.), плохый ’прыручаны’, плоха(я) (курыца) (кобр., ц.-палес., гродз., ЛА, 1); укр. плохий ’мірны, ціхі, лагодны, рахманы, пакорлівы’, тюховитий ’тс’, рус. архані. плохливый ’баязлівы’, цвяр., пск. плохой ’някемлівы, бесклапотны’; польск. płochy ’нясталы, схільны да уцёкаў, палахлівы’, харв. чак. plóh ’сарамлівы, нясмелы’. Звычайна суадносяць гатую лексему з полах (Фасмер, 3, 286; Маргынаў, Слав. акком., 127–128) < прасл. *ро!хь з блізкай семантыкай ’трывожны, хвалюючы’, тлумачачы яе як рэдукцыю поўнагалосся (Банькоўскі, 2, 624).
◎ Плоц ’плоскі бок біткі’ (Рам. 8). Відаць, з рус. мовы; параўн. рус. плоц, площа ’плоскі бок ігральнай біты’, ’становішча кінутай біты бокам ці толькі на плоскім баку’, плоцкий ’плоскі’, якое з’яўляецца кантамінаваным утварэннем з плоскі і клец < ням. Klotz ’калода; цурка’ < с.-в.-ням. kloz, англ.-сакс. don ’камяк, гала, клубок’.
◎ Плоце́нко ’клятчастая або паласатая даматканая тканіна’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. płócienko, płócienek ’баваўняна-ільняное палатно (на сукенцы, спадніцы)’, ’кужаль’ — памяншальная форма лексемы płótno ’палатно’, якое спарадычна сустракаецца ў ст.-бел. тэкстах: плотно ’тс’ (XVI ст.), плотенко (XV–VII стст.) (Булыка, Запазыч., 245; Лекс. запазыч., 203).
◎ Пло́цтва (плоцтво) ’размнажэнне’ (свісл., Сл. ПЗБ). З пдадатна, да плод, п ладзь (гл.).