Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Пло́ччынка ’вудачка, прыстасаваная для таго, каб лавіць плотак і інш. дробную рыбу’ (Ямк. 2). У выніку семантычнай кандэнсацыі словазлучэння плотчыпа вудачка.

Пло́шка 1 ’бакавая частка ткацкага станка’ (брагін., Мат. Гом.), рус. арх. плашка ’кухонная дошка, кружок’. Са словазлучэння плоская дошка ў выніку семантычнай кандэнсацыі.

Плошка 2 ’вялікая плоская лыжка, якой аграбалі рой пчол’. У выніку пераносу значэння (пад уплывам лексемы плоскі) з прасл. *ploskу ’плоскі, плыткі сасуд, міска’, якое было запазычана на Балканах з раманскіх дыялектаў, куды трапіла з герм. *flaskö, ці з ст.-в.-ням. fiaska са значэннем ’бутэлька’ (Трубачоў, Ремссл. терм., 293–294).

Плошка 3 ’раздвоеная частка [у выглядзе дошкі], рыльца, на якое набіваліся сашнікі’ (Смул.). Да плаха, (гл.). Карэннае ‑о‑ пад уплывам лексемы дошка.

Плошча ’вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе ці вёсцы’, ’месца, памяшканне, прызначаныя для якой-н. мэты’ (ТСБМ; Гарэц.; Др.-Падб.; Бяльк.; пух., Сл. ПЗБ). Укр. площа, площи́на ’плоскасць, раўніна’, ’плошча’, ’паляна’, рус. алан. площа, площи́ца ’плошча’, ’пляцоўка каля дома, на двары’; славен. plȍsk, plóska ’паверхня’, ’раўніна’, ’поле’, plọ́šča ’пліта, дошка’, ’плітка’. Да прасл. *plosk‑ja, больш падрабязна гл. плоскі; у літаратурнай мове пашырылася за кошт лексемы пляц у значэнні ’роўнае незабудаванае месца ў горадзе’ пад уплывам рус. площадь ’тс’ (Германовіч, Аб некат. асабл., 13).

Плошчадзь, плошчадь ’плоскае, роўнае месца’ (стаўб., Прышч. дыс.; шальч., кобр., беласт., Сл. ПЗБ). З рус. площадь, якое з прасл. *plosk‑ědь (Фасмер, 3, 287); Пізані (Этимология–1956, 69) лічыць слова выключна ст.-слав., адкуль яно трапіла ў ст.-рус., утвораным ад плоскъ на аснове суадносін паміж ст.-грэч. πλατεῖα < πλατύς ’шырокі, плоскі’, г. зн. адносна позняй слав. калькай, што, на яго думку, пацвярджаецца і адносна рэдкім і ’непадыходзячым” суфіксам ‑ę-dь насуперак яму Аткупшчыкоў (Из истории, 161–163) падкрэслівае славянскасць словаўтваральнай мадэлі на *-ę-dь. Хутчэй за ўсё, праславянскі дыялектызм ад *ploskъ (гл. плоскі), утвораны пры дапамозе прадуктыўнага суфікса -ědь, траўм, роўнядзь і пад.

Пло́шчай ’касач, Iris L.’ (гродз., Нар. лекс.). Да клюшняй, плюшнік (гл.).

Плошчык ’прамы вузел’ (ТС). Відаць, ад словазлучэння плоскі вузельчык.

Плошчыкі ’кіёчкі для раздзялення асновы (нітак) у кроснах, каб яны не скручваліся’ (гродз., Нар. сл., Сцяшк. Сл.; Скарбы). Да плоскі (гл.) — кіёчкі маюць плоскую форму.

*Плошчыць, пруж. плошчыт (вушы) 4[конь] стрыжэ вушамі (пра каня)’ (ЛА, 1), рус. плоіцить ’плюшчыць, рабіць плоскім’. Да плоскі (гл.): стрыгучы вушамі, конь робіць іх плоскімі і прыціскае да галавы.

Плуг ’прылада з металічным нарогам для ворыва’ (ТСБМ; Зн., дыс.; Бес., Тарн.; Сцяшк. МГ; Бяльк.; Сл. ПЗБ), ’вузенькі шнур зямлі, які можа запяць плуг пры ворыве’ (слаўг., Яшк.); укр. плуг, рус. плуг, стараж.-рус. плугъ, польск. pług, палаб. pläug, н.-луж. pług, в.-луж. płuh, чэш. pluh, славац. pluh, славен. plȕg, серб.-харв. плу̏г, макед. плуг, балг. плуг(ът), серб.-ц.-слав. плугъ. Прасл. *plugъ. Многія (Мерынгер, JF, 16, 184; 17, 100; 18, 244; Уленбек. AfslPh, 15, 490; Ван–Вейк, IF, 23, 366; Мее, Études, 179; Фасмер, 3, 287) выводзілі лексему з герм. *plōga‑ ’плуг’, якое, аднак, у германскіх мовах з’яўляецца ізаляваным і этымалагічна няясным (запазычанне нібыта адбылося яшчэ да перамяшчэння зычных у ст.-в.-ням. мове, г. зн. да V–VI стст. н. э. ці са ст.-в.-ням. pfluog (Смулкова, Słown., 42). Цяжка давесці і кельта-рэцкае паходжанне герм. *plōga (у сувязі са згадкай у Плінія (Naturalis historia, 18, 172) пра новую прыладу працы (plaumorati < *ploum aratrum) з альпійскай вобласці, якое параўноўваюць (Вальдэ-Гофман, 2, 320, 324) са ст.-італ. ploxemum, ploxenum ’палукашак на возе’, ці з лац. plaustru, plostrum ’xypa’ (Клюге, 17, 545). Пра запазычанне герм. *plōga з прасл. plugъ гаварыў яшчэ Я. Грым (Geschichte der deut. Spr., 1850, 1, 40), але прасл. лексема, паводле яго, была ўтворана з *plyti ’плыць’; гэтаксама з *plyti і суф. *‑gŏ‑ ўтваралі лексему *plugъ Вондрак (Vergl. Gr., 1, 470), Міклашыч (252), Машынскі (JP, 36, 1956, 1) — з і.-е. *pleu̯‑/*plou̯‑ ’ліцца’, ’сунуцца, цягнуць’, Фасмер (3, 287) рашуча адхіляе запазычанне герм. *plōga са слав. У той жа час Мартынаў (Лекс. взаим., 175–178) пераканаўча даводзіць спрадвечнасць прасл. *plugъ (< plužiti ’цягнуць па зямлі’) і запазычанне слав. лексемы германцамі. Скок (2, 690) мяркуе, што герм. (гоц. *plōgs) было запазычана з балтаслав. мовы. Гл. таксама Бязлай (3, 61–62). Трубачоў (Этногенез, 212) лічыць plōg‑ цэнтральнаеўрапейскай інавацыяй, што адлюстроўвае тэхнічнае ўдасканаленне больш ранняга рала (< *ordlo) — ’рала на калёсах’ (“плывучае рала”). Сюды ж плуга́р ’араты’ (в.-дзв., рагач., Сл. ПЗБ; Нар. Гом.; Ян.), плуга́тар, плуга́тнік ’тс’ (Сл. ПЗБ; ЛА, 3), плужок ’акучнік’ (Дзмітр.; лід., Сл. ПЗБ); плугава́ць, плу́жыць ’абганяць бульбу’, плужкаваць ’тс’ (гродз., ЛА, 2; Сцяшк. МГ; Скарбы), плужь́щь ’тс’ (Шат.: сміл., Стан.), плужы́ца ’акучнік’ (беласт., Смул.).

Плуг 2, зборн. плуганнё ’галлё, бярвенні, якія плывуць па рэчцы так шчыльна, што па іх можна перайсці на другі бераг’ (віл., Нар. словатв.). Няясна. Магчыма, генетычны звязана з літ. plùkdas ’лёд, што плыве па рацэ’, plū̃koti ’трымацца на паверхні вады, плаваць’.

Плуга́ніцца ’плесціся’ (ашм., Сл. рэг. лекс ), ’ісці, стаміўшыся’ (брагін., З нар. сл.). укр. плуга́нитися ’плесціся, павольна ехаць’, рус. бранск., паўд. плюга́ниться ’паволі ісці, ехаць, цягнуцца, плесціся за кім-н/. Бел.-укр.-паўд.-рус. ізалекса, характэрная наяўнасцю суф. -ан- (магчыма, пры ад’ідэацыі прыметніка паганы) у адрозненне ад паўн.-слав. *prugavъ > плюгавец (гл.) з суф. ‑ав‑. Зыходнае слова захавалася ў чэш. мове — plouhati (< прасл. *plug‑a‑ti) ’цягнуцца, ледзь сунуцца, цягнуць ногі па гразі, на мокрай зямлі, пэцкацца граззю’, plonžiti se ’паўзці, ледзь перасоўвацца’, plouživy ’павольны’, pližiti se ’падкрадвацца’, ’паўзці, падпаўзаць’ (Махэк₂, 462). Роднасным з’яўляецца лат. bjugt ’мякчэць і станавіцца слізкім’.