◎ Плутуха́ць ’ілгаць’, ’заблытваць’, ’бадзяжнічаць’, шушукацца ’заблытвацца ў чым-н.’, ’блытацца’, ’выбірацца з цяжкай сітуацыі’, ’круціцца каля каго-н.’ (Нас.), плутуханьие ’блытаніна’ (Юрч. Вытв.); рус. смал. плутухаться ’бадзяцца без мэты’, ’ледзь перасоўвацца, заплятацца (пра ногі)’. Лексема ўтворана пры дапамозе экспрэсіўна^ суф. ‑ух‑а‑ ад тушаць (гл.). Параўн. рус.: вершухаться, вертугаться ’круціцца, вярцецца’ і пад.
◎ Плу́тца ’пятля (для гузіка)’ (к&рм., Мат. Гом.), параўн. рус. пск., цвяр. тушцы ’сіло для лоўлі птушкі’, ’раменьчык, які звязвае біяк цэпа з ручкай’. Да апутаць (гл.) (Фасмер, 2, 288), відаць, збліжанае з пу́тца ’прывязка ў цэпе’, ’пяцелька’ (гл.). Параўн. таксама рус. дыял. плутянка ’верхняя вяроўка невада’, польск. дыял. pluto ’паплавок у рыбалоўнай сеткі’, што, магчыма, узыходзіць да прасл. *pluti (гл. тыць).
◎ Плу́ха ’палена, блізкае паводле даўжыні да памераў дроў для печы, сіле больш тоўстае’ (Жд. 2). Да плаха/. Аб мене а > у гл. Карскі 1, 112–113.
◎ Плу́ца, плу́ці, пліцы, плюц, плюцы ’лёгкае’ (Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл., Жд. 2). З польск. płuco ’тс’, якое — з першаснагаpluce (XV–XVIII стст.); звычайна płuca < прасл. *plutje < і.-е. *pleuf‑jo: (літ. plaučiai ’лёгкія’, лат. plaušas ’тс’, ст.-прус. plauti ’лёгкае’, першапачаткова ’тое, што плавае’, сюды ж грэч. ττλεύμων ’лёгкае’, лац. pulmo і пад. (Банькоўскі, 2, 631). У сучасных усх.-слав. мовах не захавалася, стараж.-рус. плюче ’лёгкае’, ст.-укр. плюча ’лёгкія’ < *płʼutja, да пльщъ1 плаваць (гл.) (Фасмер, 3, 290; Пімчук, Давньорус., 311).
◎ Плуце́нка ’спадніца, тканая ў рознакаляровыя палоскі’ (Жд. I). Гл. плацейка (гл.); хутчэй за ўсё, фармальна адпавядае польск. plócienko ’баваўняна-ільняное палатно’.
◎ Плуці́ць 2 ’звязваць бярвенні ў плыты’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; дняпр.-прыпяц., Нар. сл.). Да плыт (гл.). Параўн. рус. дыял. плотить (плоты) ’ганяць па рацэ плыты’, плотать ’вязаць плыты’, плопшца ’адно бервяно’.
◎ Плу́шкі 1 ’палавінкі гарбуза’ (пух., Сл. ПЗБ). Да апуха, плаха i̯ (гл.).⇉■
◎ Плу́шкі 2 ’перамёрзлая ў зямлі бульбіна’ (дубр., Нар. словатв.). Няясна, магчыма, роднаснае чэш. plucha ’абалонка зерня’, далей д& плюхлы ’вялы’ (гл.).
◎ Плыва́к, плавак, плувак, ’плавец’ (ТС). Паводле словаўтварэння ідэнтычны польск. pływak ’тс’.
◎ Плыва́ць ’плаваць’ (Др.-Падб.; Яруш.; свісл., воран., іўеў., ваўк., Сл. ПЗБ), ’служыць на флоце’ (воран., Сл. ПЗБ). Відаць, запазычана з польск. мовы, pływać азначае ’перасоўвацца па паверхні вады, плывучы па ёй’ < прасл. *ply‑v‑a‑fi, якое з’яўляецца дзеясловам шматразовага дзеяння ад *pIy‑no‑ti (Банькоўскі, 2, 635), параўн. польск. płynąć ’перамяшчацца сілай сваёй вагі з больш высокага месца на ніжэйшае’. У бел. мове дзеяслоў *plyvati ужываецца з прыстаўкамі: прыстываць, заплываць, пра‑плываць і інш. Магчыма, адсюль і націск на ‑я‑. Сюды ж: плывак ’плывец; той, хто плавае на якім-н. судне’ (Сцяшк. МГ: шальч., Сл. ПЗБ; добр., Мат. Гом.), ’пучок звязанага трыснягу, на якім вучацца плаваць’ (ваўк., Сл. ПЗБ), плывун ’плывец’ (шчуч., Сл. ПЗБ), дзятл. плывакё ’рагоз, Typha latifolia L.’ (ЛА, 1), плывака ’асоба, здольная да плавання’ (Варл.), плывеш ’расліннае покрыва дрыгвяністага балота’ (светлаг. Талей).
Плыве́ц ’той, хто плавае’ (ТСБМ). Да прасл. *plyvati ’перасоўвацца па паверхні вады, плывучы па ёй’ — дзеяслова шматразовага дзеяння ад *ply‑nǫ‑ti < *pluii ’плыць’ (гл.).