Плыўсці́ (перан.) ’каласіцца’ (швянч., Сл. ПЗБ). Рэгіяналізм. Да плысці, плыць (гл.). Устаўное ‑ў⇉рэфлекс ‑в‑ у метафарычным выплы‑в‑aifb ’паяўляцца (пра колас)’. Паводле Грынавяцкене (LKK, 30), калькуе літ. plaukėją (rugiai) ’каласіцца (жыта)’, параўн. plaukti ’плыць’.
Плыўце́ць ’плаваць у тлушчы’ (Янк. 3.). З плыўсці, плыць (гл.) з суф. *-ěti са значэннем працяглай шматразовасці, які ўзнік яшчэ ў балта-славянскі перыяд (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 369). Параўн. літ. plytėti ’рассцілацца, разлягацца’. Паводле Варбат (Зб. Толстому, 1, 34), ідэя нашывання, нацякання характэрна для абазначэння тлустасці.
Плы́ціна ’вялікая дзярніна’, плыцье ’задзірванелыя скібы (зямлі)’ (ТС). Арэальнае ўтварэнне, параўн. укр. плыта ’пліта’, плиття ’пліты’. Да пліта (гл.).
Плы́чыць ’рэгуляваць глыбіню ворыва’ (карэліц., Шатал.). Няясна. Магчыма, ад плыткі (гл.) > плытчыць ’рабіць больш плыткім’.⇉.
Плы́шка ’плашка’ (саліг., Нар. словатв.). Да плашка, плахай плахай (гл.). Аб мене а > ы гл. Карскі, 1, 102.
Плышчагі́ (плышчагы) ’агароджа з цесна складзеных жэрдак’ (Клім.). Відаць, першапачаткова гэта была агароджа з бярвенняў, т. зв. ’прасла”, у якім плоскія бярвенні укладаліся ў шулы. У такім выпадку — да плашчак (гл.) < плоскі. Пачатковае плы⇉пад уплывам лексемы плыт = плот ’плот, агароджа’.
Плэ́йтух ’неахайны чалавек’ (Юрч. СНЛ). З польск. flejtuch ’брудны, неахайны, запэцканы чалавек’. Параўн. таксама wieit‑ гпух (гл.).
Плэ́тацца ’блытацца (пад нагамі)’ (ашм., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі лексем плёнтацца і блытаць (гл.).
Плэць ’пол’ (верай., Сл. ПЗБ). З польск. płeć ’тс’ (Мацкевіч, тамсама).
Плюва́ць ’пляваць’ (Нас.; Растарг.; шчуч., Сл. ПЗБ), плювака ’хто часта плюе’ (Нас.); укр. плювати, рус. плевать, дыял. плювать ’тс’, польск. pluć, plwać, н.-луж. pluwaś, дыял./;/ш’, в.-луж. pluwać, чэш. pliti, кніжн. phati < ст.-чэш. pl’vati. літарат. plivati, славац. pľuť, pľvať, славен. pljúvati, рэз’ян. pjuval, серб.-харв. пљу̀вати, макед. плюва дыял. плjува. балг. плю́я, плювам, ц.-слав. пльвати, плювати ’пляваць’. Прасл. *plʼuti, *plʼьvati (Бязлай, 3, 59) ці *pjuti, *pjъvati (Фасмер, 3, 291; Банькоўскі, 2, 613), роднаснымі з’яўляюцца: літ. spiáuti, лат. spļaut ’пляваць’, ст.-грэч. πτύω ’плюю’, гоц. speiwan ’пляваць’, ст.-інд. s̥t̥hī́vati ’плюе’ < і.-е. *speu̯‑ (Міклашыч, 251; Траўтман, 276; Френкель, 866; Махэк₂, 461). Сюды ж ашм. пліва́ць ’тс’ (Стан.).