Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Плыт 1 плут ’бярвенне, звязанае ў адзін або некалькі радоў для сплаву па вадзе’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Маш., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Серб., Сцяшк. МГ, жытк., Мат. Гом.; ашм., Стан.), укр. плит, пліт, рус. плот, стараж.-рус. плътъ, ст.-чэш. plet, польск. płet, płyt. Паўн.-прасл. *plъtъ, роднаснае лат. pluts ’плыт, паром’, ст.-інд. plutáṣ ’абмыты’, ’які плыве’, ст.-грэч. πλυτός ’мыты’; н.-ням. floss ’плыт’ < і.-е. *plu‑t‑o‑s < *pleu̯‑ ’плыць’ (Фасмер, 3, 285; Банькоўскі, 2, 623). Бяднарчук (JP, 64, 1–2, 26) разглядае формы плыт/płyt у якасці польска-беларускай інавацыі дагістарычнай эпохі (чаргаванне ŭ/ū), аднак першаснай усё ж была форма *plъtъ, а форма *plytъ узнікла пад уплывам асновы цяп. ч. *plynǫti, плы́нуць. Мартэнаў (Лекс. взаим., 100–102) з адноснай надзейнасцю выводзіць прасл. plъtъ з прагерм. flut‑. Сюды ж плытаць, плы́ціць ’вязаць у плыт’ (Нас.; паст., в.-дзв., Сл. ПЗБ), плытагоніць ’ганяць плыты’ (рагач., Сл. ПЗБ), плы́тнік ’плытагон’ (Нас.; Яруш., Гарэц.; Шат.; Сцяшк. МГ; іўеў., Сл. ПЗБ; б.-каш., маст., віл., бераз., рагач., Нар. лекс.; ашм., Стан.), плыта́р ’тс’ (Сл. Брэс.), плытагон (барыс., рэч., Нар. лекс.), плытагоншчык (віл., тамсама); плы́тніцкі (хлеб) ’тоўсты кавалак (хлеба)’ (Шатал.).

Плыт 2, плытюга́ ’рэдка звязаны світэр’ (драг., Жыв. НС). Да плот 1 — у выніку пераносу значэння паводле падабенства.

Плы́та ’грамафонная пласцінка’ (бераст., Сл. рэг. лекс.), плыта́ ’тс’ (астрав., Сцяшк. Сл.). З польск. płyta ’тс’, адсюль у сучасным маладзёжным слэнгу плі́та, часцей кружэ́лка.

Плыта́нка ’высушаная спластаваная рыба’, апытанне ’пластаванне’, апытаць ’пластаваць’, ’патрашыць рыбу’, сюды ж расплытаць ’расцягнуць палатно па лузе’, расадыттща ’расцягнуцца, упаўшы’ (Нас.; Стан.). Да платаць? (гл.); да фанетыкі і семантыкі параўн. тт. рІуШі ’рассцілацца’.

Плы́тка ’пласт сала, вялікі кавалак’ (ТС). Відаць, да плі́тка < пліта́ (гл.).

Плы́ткі, плы́ценькі ’неглыбокі, мелкі’, ’плоскі’ (ТСБМ, Сцяц., Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ; Сл. Брэс., Варл.; зах.-віц., гродз., брэсц., ЛА, 4), ’палогі бераг ракі, возера’ (гродз., віл., ЛА, 2), ’нізкі, пакаты, спадзісты (пра страху)’ (Шушк.; Сл. ПЗБ; Сцяшк. МГ; ваўк., воран., ЛА, 4). Зах.-рус. плы́ткий ’плоскі’, польск. plytki ’неглыбокі’ (пашырылася ў паўд.-малапольск. дыялекты ад горцаў — Банькоўскі, 2, 634), чэш. plytký ’тс’ (пра ваду, раку), plétka střecha ’плоская, нізкая страха’, славац. plytký, славен. plítek ’плыткі, мелкаводны’, серб.-харв. plít(ak) ’тс’, ’павярхоўны’, макед. плиток, балг. плѝтък ’мелкі’. Прасл. *plytъkъ ’неглыбокі’, ’такі, дзе можна плаваць’, якое Скок (2, 685) выводзіць з дзеяслоўнай асновы плыць/плываць < і.-е. *plū‑/*plou̯, як і Махэк₂ (464). Банькоўскі (2, 634) для прасл. формы выводзіць значэнне ’месца, “распластанае” ў рэчышчы, дзе можна спускаць плыты, перапраўляць авечак на другі бераг’. Трубачоў (Праспект, 73) мяркуе, што прасл. plytъkъjь утварылася з формы супіна *plytъ (< *plyti, гл. плыць) і ад’ектывізуючага суфікса *‑kŏ‑; бессуфіксальная зыходная форма захавалася ў чак. plit ’неглыбокі’, каш. plit ’плоскі, тонкі’ (Борысь, Czak. stud., 121), што дае падставы для рэканструкцыі прыметніка *plytъ ’неглыбокі’ (Борысь, Папоўска–Таборска, ZPSS, 10, 28).

Плы́тна ’павольна (пра плынь ракі)’ (маст., Сцяшк. МГ). Да плыткі (гл.). Суф. ‑на, як у павольна.

Плытэ́ ’палоска, якую займае жняя’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Няясна.

Плы́ўка ’павольна, мякка’ (Сцяшк. МГ). Беларускае. Да аддзеяслоўнага прыметніка ⁺плыўкі з суф. ‑к‑ са значэннем ’схільны да дзеяння, названага ўтваральным дзеясловам’ (гл. плыць) — як грузкі, даўкі, мылкі, плаўкі і інш.

Плы́ўкі ’плывучы, які лёгка размываецца (аб грунце)’ (ТСБМ). Да плысці, плыць (гл.).

Плы́ўны ’пакаты (страха)’ (барыс., Сл. ПЗБ). Рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. *‑ьд‑ ад плы(ў)сці (гл.). Параўн. плыткі (гл.).