Расплыта́ць ’распластаць’, ’расцягнуць’, ’распляскаць, распляжыць, расцягнуць у бакі’ (Байк. і Некр.). Сюды ж расплыту́ха ’тоўстая, сытая жанчына’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.) і, магчыма, расплуту́хацца ’распластацца’ (Нас., Юрч.). Ад плытаць, гл. плытанка. Параўн. літ. plytė́ti ’рассцілацца, разлягацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)