Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Плі́тка ’палавіна капуснай галоўкі’ (Вешт.; петрык., Мат. Гом.; ЛА, 4). Відаць, з пялю́тка (гл.) у выніку сцяжэння ў першым складзе.

Плі́тніца 1 ’куча камення’ (шчуч., Сл. рэг. лекс.). Да пліта ’камень’ (гл.) і суф. ‑ніц‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 164).

Плі́тніца 2 ’цагельня’ (добр., Мат. Гом.). Да пліта ’цэгла’, якое сустракаецца ўжо ў XII ст. (Кірыла Тураўскі) і, відаць, узыходзіць да ст.-грэч. πλίνθο, ’плоская цэгла, плінфа’ і суф. ‑иіц‑а са значэннем месца. Параўн. рус. пск. платня ’месца, кар’ер, дзе з горных парод здабываюць пліты’.

Пліуці́ць 1 ’трызніць у непрытомнасці’, ’несці лухту’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да плутещь (гл.). ■

Плі́хнуць ’пырснуць’ (віл., Сл. ПЗБ), ’выліць, лінуць’ (Варл.), ’ударыць’ (Юрч. СНЛ), плюхаць ’страляць’ (Юрч. Вытв.). пліхацець ’плюхаць, плюхцець, хлюпаць’ (Бяльк.), Гукапераймальнае пліх! — пра стрэл (Нар. лекс.). Роднаснае з плюхаць, плёскаць, плёхаць (гл.). Параўн. славен. plfhati ’плёскаць, плюхаць’, plihniti ’пералівацца праз край’, харв. plihati ’плысці, плаваць, разлівацца’, plikimui ’знікнуць’. Сной (Бязлай, 3, 57) рэканструюе *plixali з *рГухаіі (інтэнсіў да * plyt і ’плыць, плаваць’), у якім /’, як у *рГшкаїі, роднасным інтэнсівам якога з’яўляецца *pliskati. Ён дапускае і іншае развіццё *plixati < *pltk‑sa‑li побач з *pliskałi < plik‑skö‑ti. Варбат (Этимология–1978, 29–31) далучае сюды і ўкр. шшхати ’вісець, развявацца, пырхаць’, польск. рііхас/ plechtać ’распырскваць ваду пры мыцці’, што дае падставы рэканструяваць *plixati, варыянт *рІьхЫаІі < *pol‑, гл. спол ’чарпак для вады’ (Міклашыч, 254). Гл. наступнае слова.

Плі́ца ’лопасць параходнага кола’, ’чарпак, якім на судне выліваюць ваду’ (ТСБМ), ’лопасць ад рухавіка’ (Сцяшк. Сл.), укр. пли́ця ’лопасць, коўш, чарпак’, рус. дыял. плица ’лейка; чарпак’, пли́ча ’лопасць’, плис(а) ’тс’, ’шуфлік’. Не зусім ясна. Прасл. *pъlica (ЕСУМ, 4, 447), Фасмер, 3, 283, Праабражэнскі, 2, 75 параўноўваюць з ц.-слав. исполъ ’чарпак’. Сной (Бязлай, 3, 58) супастаўляе лексему са славен. plida ’чарпак, палонік’ і лічыць роднаснымі літ. plyksė́ti ’біць па шчацэ’, ’біць, лупцаваць’, лат. plīkšêt, plikšķēt ’стукаць’, ’пляскаць рукой па вадзе’, ’ляскаць пугай’. Паводле Куркінай (Этимология–1981, 13), рус. плица, плича маюць аснову з галосным у ступені рэдукцыі, хутчэй за ўсё, *pьl‑, што адносіцца да гнязда *pelti, адно са значэнняў якога — ’чэрпаць’.

Пліша́ль ’абсевак’ (шарк., ЛА, 2) утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑аль ад плеш, якое ад *plěx‑ і суф. *-ь. Да плех 1 (гл.).

Плі́шнік ’клінападобная планка, якой злучаюцца дошкі ў дзвярах’ (Касп., Інстр. 2). Няясна. Магчыма, з *тішчнік < плішч (гл.), параўн. укр. дыял. (за)плішка < (за)плісчка ’невялікі драўляны клін’, ад заплісчити (Німчук, Давньорус., 246)..

Плішні́к, плышпык ’аер, Acorus calamus L.’ (Бес.; пух., кобр., Сл. ПЗБ). Да плюшнік (гл.).

Плі́штвы ’шалёўкі’ (трак., Сл. ПЗБ). З ліштвы ’тс’. Пачатковае /?-, відаць, з літ. прыстаўкі ар‑ у адпаведных словах apvadas, apkala.

Плішч: плішчом лезці ’сілай лезці, з нахабствам’, плішчыцца ’сілай лезці, праціскацца, пралазіць з цяжкасцю’, плішчыць ’тс’ (навагр., З нар. сл.; капыл., Жыв. сл.; ТСБМ; Нікап.: Бяльк.). У выніку кантамінацыі пішч 2 (m.) і клін. Менш верагодна сувязь з фармальна ідэнтычнымі чэш. plisť ’плач’, в.-луж. plišč ’тс’, ст.-слав. папіць ’шум’ < *plisk‑jь, гл. плюскаць.

Плі́шчык ’касмык травы на скошанай сенажаці’ (кобр., ЛА, 2). З ’плешчык, якое да плеш < плехі (гл.).