◎ Плоц ’плоскі бок біткі’ (Рам. 8). Відаць, з рус. мовы; параўн. рус. плоц, площа ’плоскі бок ігральнай біты’, ’становішча кінутай біты бокам ці толькі на плоскім баку’, плоцкий ’плоскі’, якое з’яўляецца кантамінаваным утварэннем з плоскі і клец < ням. Klotz ’калода; цурка’ < с.-в.-ням. kloz, англ.-сакс. don ’камяк, гала, клубок’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)