◎ Плоце́нко ’клятчастая або паласатая даматканая тканіна’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. płócienko, płócienek ’баваўняна-ільняное палатно (на сукенцы, спадніцы)’, ’кужаль’ — памяншальная форма лексемы płótno ’палатно’, якое спарадычна сустракаецца ў ст.-бел. тэкстах: плотно ’тс’ (XVI ст.), плотенко (XV–VII стст.) (Булыка, Запазыч., 245; Лекс. запазыч., 203).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)