Перамо́т ’памылка пры снаванні кроснаў: нітку кладуць не на адпаведную губіцу (калок)’ (Сл. ПЗБ. Варл., Мат. Гом., Шатал., ТС, Скарбы, Сл. Брэс., Бяльк.; гродз., брагін., Нар. сл.: мсцісл., Жыв. сл.), перамёт ’тс’ (Ян.); укр. перемі́т, рус. смол., разан., кастр. перемо́т, польск. przemot, przemota, чэш. přímota. Паўночнаславянская ізалекса. Да пера- і мата́ць (гл.). Пра чаргаванне о/e гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 107 (прасл. *męto: motъ. Сюды ж бялын. перамоты ’вітка для перавівання калкоў плоту’, перэмоты ’перапляценне перадка ў санях’ (ТС), толькі з іншым значэннем прыстаўкі пера-.
◎ Перамо́ўка ’сварка’ (Нас.), пэрэмоўка, пырамоўка ’тс’ (бяроз., драг., ЛА, 3), смал. перемолвка ’непаразуменне’, рус. кастр. ’калатнеча’, польск. przemówka ’папрок’. Паўн.-слав. Да пера- і мовіць (гл.).
◎ Перамо́ўчка ’момант, калі сабака не падае голасу ў пагоні за зверам’ (б.-каш., Мат. Гом.). З рус. перемітиш ’перапынак у брэху ганчака, які, згубіўшы след праследуемага звера, ненадоўга сціхае, пакуль зноў не возьме след’, якое да пера- і маўчаць (гл.).
◎ Пераму́снік (пэрэму́снік) ’частка аброці — наморднік’ (петрык., Маслен.). Да пера- і мыса (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 247.
Перамуці́цца ’хвароба парасят на панос пасля адкідання іх ад маткі’ (ТС). Да пера- і мыт 3 (гл.).
Перамы́ты: як пірамы́тый ’гладкі, укормлены’ (полац., Нар. лекс.). Да перамы́ць ’памыць яшчэ раз’, гл. мыць.
◎ Перамы́чачкі (перэму́чэчкі) ’недапрадзеная частка мычкі, якая мыканнем рыхтуецца на другаснае прадзіва’ (лельч., Уладз.). Да пера- (са значэннем ’перапрацоўваць, нанава рыхтаваць’) і мыйка i̯ (гл.). Аналагічна утвораны: перамычка ’перакладзіна над вушакамі’ (бялын., ЛА, 4), параўн. ст.-рус. перемычка ’дугападобнае скляпенне, арка’, і бел. перамычка ’вузкая палоска паміж воднымі масівамі, плаціна, гаць’ (ТСБМ), аднак у апошнім пера- мае значэнне ’раздзяляць’.
◎ Перамяжы́ць (пірамяжыць) ’заспакоіць, абязболіць’ (Варл.). Няясна. Магчыма, балтызм, параўн. літ. pėrmegzti ’перавязаць (напр., палец)’.
◎ Перамя́каць (пірімякыць) ’перабарукаць’ (Юрч. СНІ!). Да пера- (гл.) і мякаць ’біць тупым па мяккім’, ’па/іаць© ’валіць’, якое да прасі!. *mękati ’таўчы. мяць. біць, жаваць’ — ітэратыва да архаічнага дзеяслова mukti (Трубачоў, Эт. сл., 18, 240–241). існаванне якога дапускаў Макак? (358). Да прасл. *rnękb‑jь > мяккі (гл.).
Перамяша́ць ’апрацаваць зямлю плугам пасля баранавання’ (чэрв., Сл. ПЗБ), палес. пэрэмэша́т, перэміша́ты ’ўзараць папар вясною другі раз’ (Выг.). Да пера- і мяша́ць (гл.).