◎ Непахарэ́мны ’хваравіты і капрызны’ (Сл. ПЗБ). Няясна; каранёвы элемент нагадвае польск. chory ’хворы’, аднак словаўтваральная структура застаецца нявысветленай.
Непералі́ўкі ’безвыходны стан’ (Касп.), ’неспакой, трывога, пагроза’ (Варл.), ’не на жарт’ (Шат.), неперэ́ліўкі, непярэ́ліўкі ’дрэнь справы, бяда будзе’ (Янк. 1, ТС), ст.-бел. непереливки ’не жарты, сур’ёзная справа’ (пач. XVI ст., КГС). Меркаванне Шатэрніка пра запазычанне з польск. nie przelewki ’тс’ не зусім абгрунтаванае, паколькі патрабуе дапушчэння фанетычнай адаптацыі слова ў беларускай мове. Хутчэй можна разглядаць як уласна беларускае ўтварэнне на базе фразеалагізма піва не пераліўкі ’пра цяжкае становішча, калі няма часу на разважанні’, параўн. у скарочаным выглядзе не пераліўкі ’не паласа, нічога добрага не чакай’ (ТС); ад пераліць, гл. ліць.
◎ Не́пладзь ’бясплодная жывёліна’: кобыла неплодзь (Нас.). Згодна з Карскім (2–3, 41), рэдкі архаізм, дзе захавалася аснова на ‑ǐ‑.
◎ Не́прас ’нягоднік’: непрас, ні мацер, ні бацька не послухає (ТС). Няясна; магчыма, да прасіць, прасіцца ’пытацца (згоды)’ або ад польск. niefrasobliwy ’легкадумны, бесклапотны’ пры fräs ’клопат, смутак’ (< ням. fressen ’з’ядаць, грызці; перан. перажываць’, гл. Слаўскі, 1, 237) з натуральнай субстытуцыяй у народных гаворках (параўн. пасолжфасоля), аднак шляхі з’яўлення слова на беларускай глебе застаюцца ў апошнім выпадку нявысветленымі.
◎ Непрасцёвы ’злапамятны’ (Сцяшк. Сл.). З не і прасціць ’выбачыць’ (гл.), г. зн. ’які не выбачае’.
Непрые́мны ’антыпатычны, прыкры’ (БРС, ТСБМ). Запазычана з польск. nieprzyjemny ’тс’, пра што ўскосна сведчыць незафіксаванасць слова ў дыялектных слоўніках. Спецыяльна пра беларускае слова гл. Унбегаун, RÉS, 1929, 1–2, 19.
Непрылю́дны ’нелюдзімы’ (міёр., Нар. сл.), няпрылю́дны ’тс’ (Сл. ПЗБ), нэпрылю́дны ’непрыемны, няветлівы, дзіклівы’ (Полес. этнолингв. сб., 10), непрылю́дак ’маўклівы, дзікаваты чалавек’ (мядз., Нар. сл.), ’нелюдзень’ (Жд. 1). Можа разглядацца як недакладная беларуска-сербахарвацкая ізалекса, параўн. серб.-харв. неуљудан човек, якому адпавядае зах.-палеск. нэпрылюдна людына (Талстыя, Полес. этнолингв. сб., 10), што, аднак, не дае падстаў для рэканструкцыі адпаведнага праславянскага слова. Хутчэй за ўсё, самастойнае ўтварэнне на базе спалучэння пры людзе > прылюдна, як рус. при народе > принародно ’яўна, на вачах у людзей’, якое магло ўзнікаць у розныя перыяды ў асобных славянскіх мовах, параўн. дакладны адпаведнік славен. nepriljuden ’маўклівы, няветлівы, нелюдзімы’.
Непрыто́мны ’які страціў прытомнасць, знаходзіцца ў бяспамяцтве’ (Нас., Нік., Оч., Касп., Варл., Сл. ПЗБ, БРС, ТСБМ), ’які не кантралюе свае паводзіны’ (ТС). Ад прыто́мны (гл.).
◎ Непрыту́жны ’лёгкі, які лёгка пераносіцца’: Непрытужная зіма^була, лёхкая (ТС). Да прыту́жны ’заўзяты, шчыры’ (гл.).
◎ Непрыты́ка ’недатыка’ (Мядзв.), параўн. рэдкае ўкр. непритика ’беспрытульны, валацуга’ (Грынч.). Мясцовае ўтварэнне на аснове дзеяслова прытыкацца ’дакранацца’ (гл. тыкаць) па шырока вядомай мадэлі слоў тыпу недатыка, незачэпа, рус. недотрога і г. д.