Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кружа́ла1 ’дуга, на якой кладуць скляпенне, арку’ (ТСБМ). Да круг1 (гл.).

Кружа́ла2 ’ганчарны станок’ (Рам.). Да кружыць. Гл. круг1.

Кружа́ла3 ’прыстасаванне на лёдзе для катання па кругу’ (Янк. III). Да кружыць. Гл. круг1.

Кружану́ць ’груба вылаяцца’, ’голасна заспяваць хорам’ (Бяльк.). Да кругі (гл.). Семантычны пераход: ’круг’ > ’хор’.

Кружа́ць ’рэзаць кругамі’ (Нас.). Гл. кругі.

Кру́жка ’кубак’ (З нар. сл., Сл. паўн.-зах., Дразд.). Запазычанне з с.-н.-ням. krus ’тс’. Праз польск. kruż, krużek ’збан, збанок’ — ст.-рус. кружька, рус. кружка, укр. кружка, бел. кружка (Слаўскі, 3, 186).

Кружня́ ’куча камення’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крушня.

Кружо́к ’рэдкая плеўка на кішках жывёлы, на якой пры кармленні нарастае лой’ (КЭС, лаг., Сл. паўн.-зах.). Метафарычна да круг8 (гл.).

Кру́жык ’чарпак для вады’ (Федар. Рук.), ’кубак’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Гл. кружка.

Кружы́ць ’ачышчаць зерне ўручную’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, ад крушыць. Гл. крух.

Кружэ́лка ’сланечнік’ (Мат. Маг.). Да круг1.

Кружэ́чак ’накрыўка’ (Сл. паўн.-зах.). Памяншальнае да кругі. Параўн. круж’я (гл.).