◎ Пастухо́ва су́мка ’стрэлкі звычайныя, Capselia Medic. bur- sa-pastoris L.’ (добруш., браг., Мат. Гом.), пастушая сумка ’тс’ (Бейл.). Кніжная назва — пераклад з лац. Аналагічна ўкр. калитник, мішочки, мошоночник, польск. tasznik (< чэш. taška ’сумка’), tobołki, kaletnik, kaletka, славац. pastusia kap‑ sička, pastierska kapsička і рус. пастушья сумка, адкуль, відаць, і была назва запазычана.
◎ Пасту́шайка ’пліска, Motacilla alba L.’ (воран., Сл. ПЗБ). Калька-пераклад з польск. pasterka, pastyrka, pastereczka ’тс’, pliszka pasterka ’Motacilla flava L.’ Параўн. таксама і pastuszek ’пліска белая’ (Струтыньскі, Nazwy, 26–27 і 109). Матывацыя: птушка гнездзіцца (жыве) на пашах паблізу скаціны. Параўн. таксама ўкр. гуц. пастирка, пастушка ’пліска жоўтая*
◎ Пасты́каць ’пакалоць у многііх месцах’ (Нас.). Да тыкаць (гл.).
Пасты́ласць ’назалянне, дадзяванне’ (Яруш.), пастыля́цца, апастыля́цца ’лаяцца, сварыцца, задзірацца, рабіцца нязносным’ (ТСБМ, Нас.), пасты́льства ’ахаладжэнне, нелюбоў’, ’прыкрасць’, ’абрыдласць, нянавісць’ (Нас., Бяльк.), пасты́ліць ’рабіць каго-н. абрыдлым’, пасты́ленне ’непрыязь’ (Нас.), пастылю́жны ’надакучлівы’ (ветк., Мат. Гом.), пасты́лы(й) ’агідны’ абрыдлы’, ’нікчэмны’ (Нас., Бяльк., Ян.). Рус. кур. посты́лица, посты́лость, посты́леть, посты́лый ’нялюбы, нянавісны, агідны, брыдкі’. Усх.-бел.-рус. ізалекса; узыходзіць да стыць (гл.), рус. стыть, роднасных са словамі стыд, прастуда (Фасмер, 3, 789; Аткупшчыкоў, Из истории, 138–139).
Пасты́р, па́стырь, па́стар, па́стэр, па́сцір ’пастух’, ’старшы пастух’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Гарэц., Бяльк.; докш., маладз., Янк. Мат.). З ц.-слав. < ст.-слав. пастырь ’пастух’ (рус. кніжн. пастырь ’тс’), якое з’яўляецца адзіным прыкладам з суфіксам ‑tyrʼь ад pasǫ ’пасу’ (Фасмер, 3, 215), дзе ‑t‑, як і ў суфіксах ‑telʼь, ‑tъlъ, ‑tuxъ, ‑tajь (Слаўскі, SP, 2, 29). Фасмер (там жа) лічыць няпэўным выводзіць гэту лексему з лац. pāstōrem праз пасрэдніцтва герм. формы на *‑turi̯o (як ст.-в.-ням. pfistūr з лац. pistōrem, гл. (Мее, Études, 186; Вондрак, Vergl. Gr., 1, 159). Больш імаверным можна лічыць меркаванне Мартынава (Язык, 64–65), які прасл. pastyrь лічыць інфільтрацыяй італійскага pāstōr‑io‑s, у якім ō дало протаслав. ū, якое ў праслав. мове перайшло ў у, (г. зн. у ы). Сюды ж пастыранка ’пастухова пуга’ (паст., Сл. ПЗБ).
Пастырча́к ’тое, што выдаецца, вытыркаецца і за якое можна зачапіцца’ (Сержп.). У выніку кантамінацыі лексем старчак і патырча́ка (гл.).
◎ Пастэ́рка ’жаночы капялюш’ (Касп.). З польск. pasterka ’саламяны дамскі капялюш з нізкім верхам і вялікім брылём’ (Варш. сл., 4, 79). Да пастар, пастыр ’пастух’ (гл.).
◎ *Пастэўка, брэсц. пастэвка ’кармавая морква’ (Сл. Брэс.). З польск. pastewka < pastwa ’корм’.
◎ Пасува́ць ’пасоўваць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Да соваць (гл.), якое да прасл. sovati (< *sou-a-ti), значэнне якога пазней змянілася ў ’паволі пасоўвацца, рухацца’. Роднаснымі да яго было прасл. sunęti ’бегчы, хутка ісці’ (Махэк₂, 592–593). Суфікс ‑ува‑ ў бел. слове можна растлумачыць уплывам польск. posuwać, posuwny і інш. Сюды ж экспрэсіўнае пасувайла ’такі, якога трэба падштурхоўваць да працы’ (Нас.), суфікс якога з балт. моў (параўн. літ. адпаведнік ‑аііа).
Пасу́да, посу́да ’посуд’ (ТСБМ, ТС). Да посуд (гл.).