◎ Пасту́шайка ’пліска, Motacilla alba L.’ (воран., Сл. ПЗБ). Калька-пераклад з польск. pasterka, pastyrka, pastereczka ’тс’, pliszka pasterka ’Motacilla flava L.’ Параўн. таксама і pastuszek ’пліска белая’ (Струтыньскі, Nazwy, 26–27 і 109). Матывацыя: птушка гнездзіцца (жыве) на пашах паблізу скаціны. Параўн. таксама ўкр. гуц. пастирка, пастушка ’пліска жоўтая*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)