◎ Пастаро́нец ’жыхар навакольных вёсак’ (Нас.). Утворана ад выразу па старане. Да старана (гл.).
Пастару́нак ’мясцовае аддзяленне паліцыі ў Заходняй Беларусі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.): ’пост’ (Сл. ПЗБ). З польск. posterunek ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 434), якое з ням. Postierung ’лінія пастоў, вартавая ахова’.
Паста́ў 1, постаў ’сувой палатна’, ’вялікі кавалак сукна (у 32 локці)’ (ТСБМ, Уладз., Маш., Янк. 1, Гарб.), ’мера самаробнай тканіны, роўная 54 локцям, або 1744 см’ (Мал., Уладз.; свянц., Крывіч, 12), ’даўжыня асновы, наведзенай на ткацкі стан’ (Уладз.), ’тканіна пэўнай даўжыні’ (Нас.), ’ткацкі стан’ (КЭС, лаг.; Шат.). Да паста́ва (гл.).
Пастаў 2 ’пара млынавых камянёў’ (ТСБМ; КЭС, лаг.; Шат.). Прасл. postavъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 124), якое з po‑ і stavъ; апошняе мае яшчэ значэнне ’сажалка’, таксама як бел. пруд абазначае ’сажалка’ і ’млын’. Да ста́віць (гл.).
Паста́ўка ’падол, ніжняя частка жаночай кашулі, якая шыецца з грубага палатна’ (Бяльк.). Да по́стаўка (гл.).
Пастаўля́цца ’ганарыцца, заносіцца’ (Янк. 3.). Да па‑ста́віцца ’запрацівіцца’ < ста́віць сябе (гл.). Не выключаны ўплыў польск. postawić się ’тс’, ’паказаць сябе’, ’вызначыцца’.
Пастаўля́ць (чэрв.) ’пабудаваць’, шальч. ’направіць, адрамантаваць’ (Сл. ПЗБ). Да паста́віць < прасл. staviti ’будаваць’, параўн. ст.-руск. поставлениѥ, ст.-польск. stawienie, чэш. stavení ’будынак’.
Пастаўні́к ’загародка для жывёлы ў полі’ (зах., паўн.-зах., маг., ДАБМ, к. 232; Сцяшк.; стаўбц., Прышч. дыс.; паст., Сл. ПЗБ). Да паставіць (жывёлу, скаціну) у загарадзе < ста́віць (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 55. Значэнне ’паша’ (бяроз., Сл. Брэс.) — вынік пераносу значэння па сумежнасці.
◎ *Пастаўня́, пастовня ’сенажаць’ (Нікан ). Да паства ’паша’, пасвіць (гл.).
Паста́цыя, паста́ція ’постаць’ (Нас.). Аргатычна-бурсацкае слова, утворанае паводле лацінскага узору, параўн. рус. старуше́нция ’старая жанчына’, палес. драг. страмо́цыя ’сорам’.
Паста́ць ’узнікнуць, утварыцца’, ’стаць у нейкім парадку’ (ТСБМ), поста́ць ’размясціцца’, ’зрабіцца’ (ТС). Укр. поста́ти, постава́ти ’узнікаць, з’яўляцца’. Серб.-харв. по̀стајати ’станавіцца’, ’узнікаць, стварацца’. Да стаць (гл.). Прэфікс па‑ азначае паніжальную (інхаатыўную) дзею (як і літ. pa‑, параўн. pakvìpti ’запахнуць’, pamìlti ’палюбіць’).
Паста́ць 2 ’лік, твар на іканастасе’ (Нас.). Праз ц.-слав. ѷпостась ’твар, сутнасць’ (XI ст.) са ст.-грэч. ὑπόστασις ’стойкасць, мужнасць, непахіснасць’ (Фасмер, Этюды, 69; Фасмер, 3, 137) — уласна такімі выглядалі твары святых на іконах.