Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пастаця́нка, пастацяначка ’жняя’ (Нас., Касп.). Да постаць (гл.). Сюды ж пастаянна ’жняя, якая ідзе’наперадзе’ (гродз., Сцяшк. Сл.).

Пастая́лачка, пастаялка, лун. постоялка, карм. пастаяўка ’абрызглае малако’ (Сержп., Отчёт; паўн.-усх., КЭС; лун., в.-дзв., Шатал.), ’салодкае малако’ (Мядзв., Касп., Вешт., Мат. Маг., Мат. Гом., Сл. Брэс., Бяльк.; смарг., Сл. ПЗБ), ’прэснае малако’ (Грыг., Нас., Шн. 3; паўн.-усх., Мане.), ’вяршкі, смятана’ (докш., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.; Сл. ПЗБ), іўеў. пастаялка ’свежая смятана’ (Сцяшк. Сл.). Да пастаяць (гл.). Аб суфіксе ‑ал‑ка гл. Сцяцко, Афіс, наз., 51–52.

Пастая́лец ’кватарант’ (ТСБМ, Грыг), пастая́нец ’тс’ (Нас.). З рус. постоя́лец ’тс’. Форма пастая́нец утворана, як кватара́нец (гл.).

Пастая́нне ’даўгавечнасць чаго-н.’ (Шат.). Славен. postą‑ janje, серб.-харв. nöcTojan > e ’існаванне’. Семантыка бел. лексемы аформілася на бел. тэрыторыі пры ад’ідэацыі ц.-слав. посто*&ни* < постопти ’вытрымаць, працягвацца, пратрымацца’ і бел.-рус. пастаянныпостоянный ’бесперапынны, нязменны, разлічаны на доўгі час’. Апошняя лексема, як і пастаянства ’няспыннасць, нязменнасць’, ’вернасць, адданасць’ (ТСБМ), прыйшлі праз рус., ц.-слав. з паўднёваславянскіх моў.

Пастая́ннікі ’звараныя палавінкі бульбы’ (рэч., Мат. Гом.). Відаць, бульба названа гэтак таму, што яна можа даўжэй стаяць, не закісаючы (В. У. Мартынаў, вусн. паведамл.).

Па́ства ’пасьба’ (ТСБМ, Грыг.; Нік. Очерки; рас., докш., Сл. ПЗБ), ’выпас кароў’, ’плата пастуху’ (Мат. Гом.), ’паша’ (в.-дзв., Шатал.). Укр. па́ства ’пасьба’, рус. пск., цвяр., паства́ ’пара года, калі можна пасвіць скаціну’, ст.-рус. паства ’чарада’, ’паша’, польск., ст.-польск. pastwa ’паша, корм’, ’пасьба’, н.-, в.-луж. pastwa ’выган, луг’, чэш. pastva ’пасьба скаціны’, славац. pastva ’тс’, ’паша’, славен. pȃstva ’выган’, серб.-харв. устар. паства, макед. паства, балг. паство. Прасл. pastva, утворанае ад дзеяслова pasti > па́сці (гл.) пры дапамозе суфікса ‑tva (Брукнер, 398), як modlitva. Сюды ж па́ства ’парафіяне, веруючыя якой-н. царквы’ (ТСБМ), якое праз ц.-слав. са ст.-слав. паства ’тс’.

*Паствіска, ст.-бел. паствіско, паствішко ’паша’ (1567 г.) запазычана са ст.-польск. pastwisko ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 94).

*Паствіцца, паствитисе (1588 г.) ’мучыць, катаваць’ (Гарб.). Са ст.-польск. pastwić się (nad kimś) ’здзекавацца’.

Па́стка, арш. па́стъка ’прыстасаванне для лоўлі звяроў і птушак’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Маш., Касп., Шат., Сцяшк.; КЭС, лаг.; в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ), па́ска ’тс’ (гродз., брасл., шальч., астрав., Сл. ПЗБ), па́стыка ’тс’ (паўн.-усх., КЭС), ваўк. ’мышалоўка’ (Калосьсе, 1938, 4). Балтызм, параўн. літ. spą́stai ’мышалоўка, пастка’, якое з spęsti ’ставіць пастку’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 123; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 435). Пра ‑ъ‑ ў суфіксе ‑ъкa гл. Карскі, 1, 164. Аднак у гэтых аўтараў не ўлічаны ўкр. па́ста, па́стка ’пастка, мышалоўка’, у такім разе можна меркаваць аб генетычнай сувязі разглядаемай лексемы з па́шча (гл.).

Пасто́й ’часовы начлег, раскватараванне вайскоўцаў у прыватных дамах’, ’прыпынак для адпачынку, сну’ (ТСБМ, Інстр. III), ’пастаўнік’ (астрав., ДАБМ, 784; беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пості́й, рус. посто́й, ст.-рус. постой ’часовае пражыванне’ (XVI ст.), польск. postój ’тс’, в.-луж. postoj ’поза, манера’, ’пункт гледжання, адносіны’, чэш., славац. postoj ’тс’. Паўн.-славянскае postojь. Да па‑стаяць < стая́ць (гл.).