Па́ста 1 ’паша для жывёлы’ (Др.-Падб.; астрав., Сцяшк.; раг., Мат. Гом.; смарг., Шатал.), ’пасьба’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’чарга пасціць жывёлу’ (Сл. ПЗБ). Скарочанае паства (гл.), магчыма, пад уплывам па́ша (гл.).
Паста 2 ’вязкае рэчыва цестападобнай масы’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мовы з італ. pasta ’цеста’ (Брукнер, 398; Праабражэнскі, 2, 22; Фасмер, 3, 213).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)