◎ Пасука́сты ’кучаравы’ (лід., Сцяшк. Сл.) Да сукаць ’звіваць’ (гл.) < прасл. sukati.
Пасулі́ць ’ацаніць’, ’запрапанаваць (паесці)’, ’паабяцаць’ (Др.-Падб.; КЭС, лаг.; Касп., Сл. ПЗБ), пасу́лка ’прапанаванне цаны за купляемы тавар’ (Нас.). Укр. сули́ти (у Фасмера, 3, 801), рус. посули́ть, посуля́ть, посу́ловать, посу́ливать ’абяцаць, прапанаваць падарунак, паслугу, не выконваючы абяцання да пэўнага часу’, посул(ка) ’сумніўнае абяцанне’, посулы ’гасцінцы, хабар’; польск. posuła, posuł ’хабар’ з укр. мовы (Варш. сл., 4, 773). Усх.-славянскае. Узыходзіць да ст.-слав. соулѣи ’лепш’ (Фасмер, 3, 800).
◎ Пасуло́тацца ’запэцкацца’, пасулотаць ’палізаць, зрабіць абы-як’ (паст., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. sulótis ’сачыцца’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 437).
◎ Пасу́мна ’трохі небяспечна, сумніцельна’ (Нас.). Да сумны (гл.). Прэфікс па‑ абазначае невялікую меру якасці (аб гэтым гл. ESSJ SG, 1, 187).
Пасу́піць (вочы) ’апусціць, насупіць’ (Бяс.), пасу́піцца ’нахмурыцца’ (Бяльк.). Укр. посу́питися ’тс’, посу́пити ’нахмурыць’, ’апусціць галаву’, рус. пск., цвяр. посу́па ’той, хто ходзіць насупіўшыся’, посу́пить ’нахмурыць’, польск. nasępić (się), чэш. (na)supiti se ’тс’, posupný ’хмурны’. Паўн.-славянскае. Узыходзіць да паўн.-праслав. sǫpъ ’сіп’ (рус. суп, польск. sęp, н.-луж., чэш., славац. sup ’тс’), роднаснага з прасл. sopěti (Голуб-Копечны, 361).
◎ Пасурмі́цца ’нахмурыцца’ (паўн.-усх., КЭС). У выніку перастаноўкі складу ‑ему‑ слова + сму́рыцца ’хмурнець’ пад уплывам лексемы сурміцца ’фарбаваць сурмой валасы, бровы’. Да пасмурнёць (гл.).
◎ Па́суш, пасу шпік, хойн. пасу́ш ’леташняя сухая трава’ (КЭС, лаг.; раг., Сл. ПЗБ; гом., Шатал.; Мат. Маг., Касп., Янк. 2), карэліц. паеў шпік ’сухое месца на ўзгорку’ (Сцяшк. Сл.). Укр. палес. пасуш ’падсцёл’, ’засохлае дрэва ў лесе’. Утварылася пасля распаду прасл. моўнага адзінства паводле прасл. мадэляў з pa‑ ад sušb < sux‑jь ’сухі’ (Слаўскі, SP, 1, 80–81; Борысь, Prefiks., 32). Аналагічна і тады ж утворана пасуш ’рамка без мёду’ (браг., Мат. Гом.).
Па́сха, па́ска ’Вялікдзень’, ’пасвянцоныя прадукты, пірог, які свяцяць на Вялікдзень для разгаўлення’ (ТСБМ, Вешт., Янк. 1, Маш., Нас., Шат., Сл. ПЗБ), ст.-бел. пасха. Укр., рус. пасха, паска ’тс’. Са ст.-слав. пасха, якое праз ст.-грэч. πάσχα ’тс’ са ст.-яўр. pēsah ’пераход’ як памяць аб адыходзе яўрэяў з Егіпту (Праабражэнскі, 2, 26; Фасмер, 3, 216; Голуб-Ліер, 361).
◎ Пасхаро́тваць ’паламаць’ (карэліц., Шатал.). Славен. hfdati ’грызці, моцна біць’, ’есці с хрустам’, серб.-харв. лікск. rdati ’тс’, ’сварыць’, дуброўніцк. hrdati ’біць, моцна грукаць’. Узыходзяць да прасл. skwditi/skorditi, роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. skardўti ’разгрызаць’, ’разрываць’, ’таўчы’, лат. skärdtt ’драбіць, таўчы’ (Трубачоў, 8, 147).
◎ Па́сцел ’пастух’ (паўн.-усх., КЭС). Да пасці (гл.). Суфікс ‑еЛу як у рус. петел ’певень’ Пра ‑ц‑ (якое З ‑Т‑) гл. пастыр.