Пасу́піць (вочы) ’апусціць, насупіць’ (Бяс.), пасу́піцца ’нахмурыцца’ (Бяльк.). Укр. посу́питися ’тс’, посу́пити ’нахмурыць’, ’апусціць галаву’, рус. пск., цвяр. посу́па ’той, хто ходзіць насупіўшыся’, посу́пить ’нахмурыць’, польск. nasępić (się), чэш. (na)supiti se ’тс’, posupný ’хмурны’. Паўн.-славянскае. Узыходзіць да паўн.-праслав. sǫpъ ’сіп’ (рус. суп, польск. sęp, н.-луж., чэш., славац. sup ’тс’), роднаснага з прасл. sopěti (Голуб-Копечны, 361).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)