Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нюхце́ць ’нюхаючы, вышукоўваць што-небудзь’ (Некр., Сл. ПЗБ), рус. нюхтить ’нюхаць, вынюхваць, вышукваць’, славац. nuchtiť ’тс’. Да нюхаць (гл.) з інтэнсіўным ‑т‑, параўн. дыхаць і дыхцець, пыхаць і пыхцець і г. д.

Ню́шка ’мыса’: у каровы баліць нюшка (талач., Шатал.). Ад нюхаць, нюшкаць (гл.), параўн. рус. нюх ’нос’, польск. дыял. nich, niucha ’пыса розных жывёл, за выключэннем каровы’, а таксама czuj, czyjo ’пыса сабакі ці ката’ (да czuć ’чуць, адчуваць’).

Ню́шкаць ’нюхаць’ (Сл. ПЗБ), укр. нюшкувати ’тс’. Да нюхаць з суфіксальным узмацняльным ‑к‑.

Нюшо́к ’невялікая колькасць, якую можна ўзяць у тры пальцы’ (Нас.), ’шчопці’ (Нік., Няч.; Касп.), ’малая колькасць’ (расон., Шатал.), нюшок, нюнбк ’драбок’ (Сл. ПЗБ), нішбк ’тс’ (астрав., вусн. паведамл.). Памянш. ад нюх ’невялікая колькасць расцёртага рэчыва, якую можна пацягнуць носам’ (Нас.), да нюхаць, у прыватнасці ’нюхаць тытунь’.

Ню́шчыць ’муркаць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. niäukseti ’тс’.

Ня1, ня‑ня ’выгукі, якімі падзываюць сабаку’ (ТС), ня‑ня‑ня ’падзыўныя для кароў’ (ДАБМ, камент. 895), укр. ня, ня‑ня ’падкліканне сабакі’. Відаць, «спешчаны» варыянт да на, на‑на ’тс’ (гл.), параўн., аднак, балг. дыял. нё‑не ’падзыўныя для каровы ці вала’.

Ня2 ’не; хіба’ (Касп.), ’не; няўжо’: ня ты ня ведыіш (Бяльк.). З не (не-) у выніку якання і адсячэння другой часткі ў няво́, няго́ ’тс’, параўн. смал. ня ’тс’: ня у вас нет? (СРНГ), маг. ня не, якое Карскі (2–3, 83) тлумачыць па-руску ’ужели нет?’.

Няба́вам (niebawam) ’праз некаторы час’ (Пятк. 2). Да бавіць (гл.), утворана пры дапамозе суф. -ам, па паходжанні — канчатак творн. скл. м. р.

Нябе́г̌лы (небеглы) ’нерызыкоўны’ (лельч., Нар. лекс.). Відаць, да нягеглы (гл.) з народнаэтымалагічным збліжэннем да бегчы, беглы. Параўн. таксама нягебны ’нягеглы, няўдалы’ (ТС).

Нябе́скі ’нябесны; блакітны, падобны колерам да светла-блакітнага неба’ (Нас.), нябескі, нябесны ’уласцівы небу’ (Яруш.), нябескі, небескі ’блакітны’ (Грыг., Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), ст.-бел. небеский (1518 г.) ’нябесны; блакітны’ укр. небеський ’нябесны’, польск. niebieski ’нябесны; блакітны’, чэш. nebesky ’нябесны’, в.-луж. njebjeski ’тс’, н.-луж. njebjaski ’тс’, славен. nebeški, nebeski ’нябесны, цудоўны’, серб.-харв. не̏бески ’нябесны’, балг. дыял. небески ’тс’. Відаць, самастойнае ўтварэнне ад нябёсы, гл. неба; значэнне ’блакітны’ — арэальная інавацыя з цэнтрам на польскай моўнай тэрыторыі (параўн. яшчэ ст.-чэш. nebesky ’блакітны’), паводле Брукнера (359), з XV ст., якая распаўсюдзілася і на Беларусі. У сувязі з гэтым наўрад ці мае падставы сцвярджэнне аб запазычанні ст.-бел. небеский са ст.-польск. niebieski (Булыка, Лекс. запазыч., 185), параўн. іншыя формы: небескы птах, нбскы црь (XVI ст., Карскі 2-3, 229).

Нябо́га ’небарака, бедалага, няшчасны’ (Шпіл., Мядзв., Яруш., Булг., Бяльк.), нэбо́га ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), нябо́га — звычайна ў звароце ’прыяцель, голуб, даражэнькі, шаноўны’ (Нас., Мал., Касп.), нябо́га, небо́га, нібо́га ’пляменніца’ (парыце Янк. Мат.; пухав., Сл. ЦРБ; Сцяшк., Янк. 1, Чуд.; ст.-дар., Нар. сл.; петрык., Шатал.; браг., рэч., Мат. Гом.; мазыр., З нар. сл.; Сл. Брэс., ТС), нябожа ’тс’ (хойн., Шатал.), сюды ж небо́ж, мн. небожа́та ’ласкавы зварот да малых, маладзейшых з боку старэйшых’ (Федар., Пятк., ТС), нябо́ж, небож ’тс’ (ст.-дар., Нар. сл.), ’пляменнік’ (Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ, Чуд., Мат. Маг., парыц., Янк. Мат.; Янк. 1, Ян.; браг., Мат. Гом.; лельч., Нар. лекс.; мазыр., хойн., Шатал.), нябо́г ’тс’ (петрык., Шатал.), ні́бог, ні́бож — у іранічным звароце ’шаноўны, даражэнькі’ (Нас.), небажа́ — пагрозлівы зварот да няпоўналетніх (Нас.), нябо́гая ’нявестка’ (пруж., Сл. Брэс.), укр. небо́га ’пляменніца; небарака, галубка’, небі́ж ’пляменнік; небарака, бядак’, небожа́ ’пляменнік, пляменніца’, небожата ’мілыя, родныя, галубкі’, польск. nieboga ’бедная, няшчасная жанчына; нябошчыца’, nieboże ’небарак, бядак’, славен. nebore (< *nebože) ’тс’; у іншых славянскіх мовах пераважна ў форме прыметнікаў параўн. рус. небогий ’бедны’, чэш. nebohý ’бедны, убогі, мізэрны’, славац. nebok, nebohý ’памерлы’, в.-луж. njebohi ’памерлы, блажэнны’, н.-луж. njabogi ’тс’, серб.-харв. нѐбог, дыял. nebȍh ’убогі, бедны’. Прасл. *ne‑bogъ, дзе другая частка *bogъ ’доля, частка’, параўн. багаты (гл.); тыпалагічная паралель — нядо́ля ’няўдалы, няздатны (пра чалавека)’ (Сцяшк.), першасная матывацыя, магчыма, у пруж. нябо́гая ’нявестка’, г. зн. ’якая не мае сваёй долі, часткі (багацця)’, аналагічна убо́га ’нявестка’ ад убогі ’бедны, няшчасны; абяздолены’ (гл.). Усходнеславянскае значэнне ’пляменніца’, відаць, адлюстроўвае нейкую старажытную маёмасную непаўнацэннасць дачкі брата або сястры ў старым патрыярхальным ладзе. Гл. Махэк₂, 393; Курашкевіч, JP, 37, 119 і інш.; Бенвяніст, Зб. Якабсону, 1, 201; Трубачоў, Этимология–1965, 27; Іванаў, Тапароў, Слав. языкозн., 8, 236; Слаўскі, Зб. Геаргіеву, 388.