Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Но́вы ’новы’ (Сл. ПЗБ), но́вый ’тс’ (Бяльк.), но́ву ’тс’ (ТС). Сюды ж навіна́ ’нешта новае, раней невядомае; новаўзаранае поле’, но́віна ’новаўзаранае поле’ (Шатал., Сл. ПЗБ), но́вінка ’свежавытканае палатно’ (Касп.), наві́к ’новы, прыезджы чалавек’ (Сцяшк.), экспрэсіўныя ўтварэнні навю́сенькі, навю́танькі (Нас.), нову́ські (Сл. ПЗБ), нову́сенькі (ТС), но́вы‑навю́сенькі (Цых., параўн. балг. дыял. нов‑новиша́т і пад.). Укр. новий ’тс’, рус. но́вый ’тс’, польск. nowy ’тс’, чэш., славац. novy ’тс’, в.-, н.-луж. nowy ’тс’, славен. nòv ’тс’, серб.-харв. но̑в ’тс’, макед. нов ’тс’, балг. нов ’тс’. Прасл. *novъ‑jь, роднаснае літ. naũjas ’тс’ грэч. νἑος, лац. novus, гоц. niujis, ст.-в.-ням. niuwi (Фасмер, 3, 78; Бязлай, 2, 228; Шустар-Шэўц, 14, 1023). Значэнне но́вы ’малады’ (пра месяц, гл. маладзік), зафіксаванае на Гродзеншчыне, звязана праз польск. nowy (miesiąc) з вялікім еўрапейскім арэалам, параўн. ням. Neumond, англ. new moon, фр. nouvelle lune, лац. luna nova і пад. (Машынскі, Atlas, 1, к. 5). Меркаванні пра сувязь новы ’малады’ са слав. *nyti ’быць аслабленым, слабым’ непераканальныя (гл. там жа), паколькі значэнні ’новы’ і ’малады’ першапачаткова прысутнічалі ў семантыцы і.-е. *neu̯o‑, што звязваюць з і.-е. *sneu‑ ’гнуць, звязваць, круціць’ (Макоўскі, Мир сл. и знач., 137–138).

Но́гаць ’ногаць, пазногаць, пазур’ (Яруш., Шат., Бяльк., Пятк., 2; Сцяшк., Сл. ПЗБ), но́гыць ’тс’ (Грыг.), но́гоць ’тс’ (ТС), но́каць, но́хаць, нёхаць ’тс’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), но́гець ’тс’ (Шатал.), укр. ніготь, рус. ноготь, польск. арх. nogieć, nokieć, чэш. nehet, славац. necht, в.-луж. nochč, н.-луж. nokś, славен. nȏkt, nohet, серб.-харв. но̏кат, макед. нокот, балг. нокът. Прасл. *nogъtь*nokъtь) ’тс’, роднаснае літ. nagùtis ’пазногаць, пазур’, усх.-літ. nãgutė ’косць’, ст.-прус. nagutis ’пазногаць’ і пад.; звязана з нага, гл. (Фасмер, 3, 80; Махэк₂, 394; Бязлай, 2, 226; Шустар-Шэўц, 14, 1019).

Но́гель ’цвік’ (Мат. Гом.). Гл. нагель.

Но́гцам ’нагой, выспяткам’ (Некр.). Відаць, з но́сцам ’тс’ (гл.), збліжанае з нага.

Но́даць ’псаваць’ (Касп.), ’абнеслаўляць’ (Інстр. 3). Тыповы прастамоўны «займеннікавы» дзеяслоў з шырокай, звычайна адмоўнай ці непрыстойнай семантыкай (своеасаблівы эўфемізм), параўн. чэш. ondat, луж. wonozyć, wonoześ, славен. onegati, серб.-харв. о̏ндати, балг. онодя, онождам (таксама і нодя) ад прасл. *onъda, займеннікавага прыслоўя, што ўзыходзіць да *onъ, гл. ён (Махэк₂, 414; ESSJ SG, 2, 532).

Но́ды, но́гды ’іншы раз, днями’ (Сл. ПЗБ, Грыг.), ’часамі, выпадкам’ (Сл. Брэс., Бяльк.; мсцісл., З нар. сл.), ’калі’ і ’хіба’: Ноды ён прыйдзе? (Касп.). З прасл. *onъdy або *ono gъdy, гл. анагды́сь (ESSJ SG, 2, 526, 534).

Нож ’нож, рэжучая прылада’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ну͡ож ’тс’ (Бес.), ныж ’тс’ (Сл. ПЗБ), ніж ’тс’ (Дразд.), niż ’сашнік плуга’ (Тарн.), укр. ніж, рус. нож, польск. nóż, чэш. nůž, славац. nôž, в.-луж. nóž, н.-луж. nož, славен. nòž, серб.-харв. но̑ж, макед., балг. нож. Прасл. *nožь, звязана з зано́за, ніза́ць (гл.).

Но́жніца ’похва для нажа’ (ТС). Утворана шляхам семантычнай кандэнсацыі, параўн. «разгорнутую» назву — ножо́ва хатка ’тс’ (ТС).

Но́жны, ну͡ожны, но́жні ’нажніцы, звычайна вялікія’ (Касп., Сл. ПЗБ, Гарэц., Дэмб., ТС, Мат. Гом., Сержп. Грам., Шатал., Сцяшк.; нясвіж., Нар. словатв., Сл. ЦРБ, Ян.), но́жна ’тс’ (шчуч., Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл., Сцяшк.), сюды ж но́жніцы ’тс’ (Яруш., Бес., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС), но́жынкі ’тс’ (Шат.), но́жанцы (Сл. ПЗБ), укр. но́жні, но́жниці ’тс’, рус. но́жны, но́жны, но́жницы ’тс’, славац., чэш. nožnice ’тс’, н.-луж. дыял. nožnice ’тс’, балг. но́жницы ’тс’. Вытворныя ад нож, гл. нажні́цы.

Но́здра ’адтуліна ў носе’ (ТС), но́уздра, ны́здра ’тс’ (пін., Дразд.), ныздря́ ’тс’ (Бяльк.), ну͡оздры мн. (Бес.), но́здры ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’поры’ (лях., Сл. ПЗБ; іўеўск., Нар. словатв.), ноздры́ ’праходы для агню з печы ў горн’, укр. ніздря́, рус. ноздря́, польск., чэш., славац. nozdra, славен. nȏzdrva, серб.-харв. но̏здра, но̏здрва, макед., балг. ноздра. Прасл. *nozdri pl.; паводле Шаўра (ESSJ, пробны сшытак, 48), па прычыне рознага заканчэння форм nom. sg. у асобных славянскіх мовах, яны ўзніклі як другасныя; роднаснае літ. nasraĩ, дыял. nastraĩ ’морда, ноздры’, с.-н.-ням. noster ’ноздра’. Рэканструкцыя прасл. *nozdьra (гл. Фасмер, 3, 81, з літ-рай) звязвае слова нос і драць.