Но́гаць ’ногаць, пазногаць, пазур’ (Яруш., Шат., Бяльк., Пятк., 2; Сцяшк., Сл. ПЗБ), но́гыць ’тс’ (Грыг.), но́гоць ’тс’ (ТС), но́каць, но́хаць, нёхаць ’тс’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), но́гець ’тс’ (Шатал.), укр. ніготь, рус. ноготь, польск. арх. nogieć, nokieć, чэш. nehet, славац. necht, в.-луж. nochč, н.-луж. nokś, славен. nȏkt, nohet, серб.-харв. но̏кат, макед. нокот, балг. нокът. Прасл. *nogъtь*nokъtь) ’тс’, роднаснае літ. nagùtis ’пазногаць, пазур’, усх.-літ. nãgutė ’косць’, ст.-прус. nagutis ’пазногаць’ і пад.; звязана з нага, гл. (Фасмер, 3, 80; Махэк₂, 394; Бязлай, 2, 226; Шустар-Шэўц, 14, 1019).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)