Но́здра ’адтуліна ў носе’ (ТС), но́уздра, ны́здра ’тс’ (пін., Дразд.), ныздря́ ’тс’ (Бяльк.), ну͡оздры мн. (Бес.), но́здры ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’поры’ (лях., Сл. ПЗБ; іўеўск., Нар. словатв.), ноздры́ ’праходы для агню з печы ў горн’, укр. ніздря́, рус. ноздря́, польск., чэш., славац. nozdra, славен. nȏzdrva, серб.-харв. но̏здра, но̏здрва, макед., балг. ноздра. Прасл. *nozdri pl.; паводле Шаўра (ESSJ, пробны сшытак, 48), па прычыне рознага заканчэння форм nom. sg. у асобных славянскіх мовах, яны ўзніклі як другасныя; роднаснае літ. nasraĩ, дыял. nastraĩ ’морда, ноздры’, с.-н.-ням. noster ’ноздра’. Рэканструкцыя прасл. *nozdьra (гл. Фасмер, 3, 81, з літ-рай) звязвае слова нос і драць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)