◎ *Нацюга́каць, натюгикаты ’насварыцца, адчытаць’ (Клім.), сюды ж, відаць, лаянкавае нацюга (Глобус, Маладосць, 1988, 4, 146). Да выклічніка цюги! (цю‑га!) = рус. ату! ату его!, якім наганяюць звера на паляванні.
◎ Нацюцю́рыцца ’натапырыцца, напыжыцца, наставіць пер’е’ (Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага комлексу цюцюр, гл. цюцюрэць ’надзімацца, натапырваць пер’е’ (Сл. ПЗБ), параўн. начапурыцца, нашашэрыцца ’натапырыцца’ і пад.
◎ Наця́гіч ’бандарная прылада для нацягвання абручоў’ (Сержп. Грам., гродз., Нар. сл.), ’пруток для нацягвання, замацавання палатна ў кроснах’ (зэльв., Жыв. сл.; браг., Нар. сл.; мазыр., Шатал.), нацягавіч ’тс’ (Бяльк.), нацягай ’прылада для нацягвання абручоў на бочку або шын на колы’ (ТС; драг., З нар. сл.), нацявіч ’тс’ (гродз., Нар. сл.; Сл. ПЗБ, З нар. сл.), нацягавіч ’тс’ (Дэмб., Бяльк., лях., Сл. ПЗБ), нацяжыч ’тс’ (ТС), нацяжавіч ’тс’ (Дэмб.), нацягуш ’тс’ (там жа). Ад нацягнуць, нацягаць, да цягнуць, цягаць (гл.).
Наця́жка ’адзежына, якая надзяваецца паверх на кажух або іншую верхнюю вопратку; бяльмо на веку’ (ТС). Ад нацяга́ць, гл. цягаць, цягну́ць.
*Нацяка́ць, натяка́ты ’намякаць’ (брэсц., Нар. лекс.), натякну́ті ’напомніць’ (бельск., Ніва, 6 мая 1979 г.), укр. натяка́ти, натякну́ти ’намякаць, намякнуць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад наці́кнуць ’напомніць, нагадаць’, нацкну́ць ’тс’ (гл.), што дэманструюць розныя варыянты кораня, прадстаўленага ў цік ’памяць, кемнасць’, ці́кнуць ’раптоўна успомніць’, цекну́ць ’раптоўна прыйсці ў галаву’ і інш.
◎ *Нацяле́мкацца, нацелемкацца ’наесціся, напіцца ўволю’ (ТС). Відаць, да гукапераймальнага *цялем (целем), параўн. целёмаць ’разумець’, целемёш ’поўнае дзіця’ (ТС), параўн. пацапацца ’наесціся; напрацавацца і г. д.’, нацёпкацца ’наесціся, напіцца ўволю’ (ТС) і пад.
◎ Нацяле́скацца ’пад’есці’ (Сцяц.). Няясна; магчыма, да гукапераймальнага *цялёсь!, параўн. цялёпі цялём/, што перадаюць гукі і дзеянні, якія перыядычна паўтараюцца. Не выключана, што суадносіцца з целяси, цела (гл.), параўн. целесовиты ’поўны, у целе’ (ТС).
Нацямкі́ (ны‑цямкі́) ’на вакамер’ (віц., Мат.). Са спалучэння на цямкі (назоўнік у він. скл. мн. л., гл. Карскі 2-3, 7), да цямкі́ ’прамая на вока дарога’ (Нас.), цеміць ’глядзець у цёмную далечыню з напружаннем’ (Нас.). Гл. нацянькі́.
Нацянькі́ ’напрасткі, бліжэйшай дарогай’ (Гарэц., Др., Яруш., Некр., Бяльк., лях., Янк. Мат., Сцяшк.), ’кароткім шляхам’ (Сл. ПЗБ), наценькі́ ’напрамік, наўпрост’ (слуц., Нар. словатв., ТС), параўн. нацянёк ’кароткім шляхам’ (лаг., Сл. ПЗБ), укр. давати натеньки́ ’намякаць’. Да цянькі́ ’бліжэйшая прамая, але глухая, цяністая ці небяспечная дарога, ідучы па якой лёгка збіцца’: Цянькі бываюць на тры дзянькі (Нас.), Цянькі дома не начуюць (Сл. ПЗБ), як відаць, звязанае з цень, цянёк, параўн. дыял. на́цень ’тс’, што можа быць вынікам народнай этымалогіі; параўн. іншую версію: з на‑цям‑кі, ад цяміць ’помніць, кеміць, заўважаць’ (Шуба, Прыслоўе, 141). Гл. папярэдняе слова.
◎ На́ча ’нібы’: Ходзіць пана пава (браг., Нар. словатв.), ’быццам, нібы; хіба’ (Ян.), на́чай ’быццам, нібы’ (там жа), на́чэ ’як, бы’: Zwiery takije by nacze ludzi (Пятк. 2), укр. наче ’быццам, як быццам’, ’нібыта’, параўн. неначэ ’тс’. З *не иначе ’не інакш’ (гл. на́чай, іничай) з наступнай універбізацыяй і скарачэннем складоў: нейнича > нʼнича > на́ча, або адпадзеннем адмоўя не ў выніку дээтымалагізацыі. Шаур (ESSJ SG, 2, 435) разглядае разам з рус. дыял. на́ча, славен. дыял. nače ’інакш’ (Cjьnače), аднак у гэтым выпадку застаецца няяснай спецыфічная семантыка, ужыванне беларускага і ўкраінскага слоў і функцыя адмоўя ва ўкр. неначе (паводле Шаура, «збыткоўная», гл. там жа, 447). Гл. таксама Бязлай, 2, 210.