◎ *Нацяле́мкацца, нацелемкацца ’наесціся, напіцца ўволю’ (ТС). Відаць, да гукапераймальнага *цялем (целем), параўн. целёмаць ’разумець’, целемёш ’поўнае дзіця’ (ТС), параўн. пацапацца ’наесціся; напрацавацца і г. д.’, нацёпкацца ’наесціся, напіцца ўволю’ (ТС) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)