◎ Наці́кнуць ’напомніць, нагадаць’ (Ян.), нацекну́ць ’намякнуць’ (ТС), націкаць ’найсці на след, напасці на след’ (Гарэц., Др.). Да цік ’памяць, кемнасць’, параўн. na cik ’на памяць’: na cik nie prychodič (Арх. Федар.), цокнуць ’раптоўна ўцяміць’, нецікавы ’з аслабленымі разумовымі здольнасцямі’ (ТС), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)