Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Наці́нка ’прымус да яды і работы’ (Нік., Оч.), ’зацён, нораў (у каня)’ (Бяльк.), сюды ж націна́ць ’настойваць’ (Сл. ПЗБ). Да цяць, тну, параўн. аця́цца ’згубіць жаданне есці’ (гл.), заці́н ’прымус’, заці́нлівы ’наравісты’ (Гарэц., Сцяц.), затну́цца ’занатурыцца’ (Сцяц.), заця́ты ’ўпарты’ і інш.; развіццё семантыкі ад ’рэзаць, біць’ да ’стаць упартым’ або ’пераадолець упартасць’ звязана, відаць, з архаічным спосабам уздзеяння на аб’екты, што характарызуюцца незвычайнымі паводзінамі, параўн. палес. зацінаць ’заткнуўшы нож у дрэва, чараваць’.

Націра́ць ’змятаць з абмалочанага збожжа пустыя каласы’ (барыс., талач., Сл. ПЗБ, Шатал.). Відаць, да це́рці, націра́ць ’шараваць, шморгаць’, што адлюстроўвае тэхналогію ачысткі абмалочанага збожжа, параўн.: Мятлой націралі жыта (Сл. ПЗБ).

Наці́ць ’уцягваць ніткі ў бёрда’ (воран., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, ад ніціць ’тс’ з заменай і на а, якую цяжка вытлумачыць; або звязана з націна, наць (гл.).

Нацкну́ць ’падтыкнуць, прыпомніць, навесці на думку’ (Арх. Федар.). Каранёвая частка дзеяслова атаясамліваецца з адпаведнай марфемай у польск. ocknąć ’разбудзіць, вывесці са сну’, якое выводзяць з *octnąć (Варш. сл., 3, 556), адпаведнага чэш. oc(i)tnoutiy славац. ociinüť ’прывесці да прытомнасці’, параўн. чэш. cititi ’адчуваць’ і пад.; калі прыняць этымалогію Махэка (Studie, 41) — з прасл. ot‑jьtnęti, што адпавядае літ. atjusti, atjuntu ад justi, juntu ’адчуць’; усходнеславянская форма ў гэтым выпадку была б *от‑чтнутьу параўн. рэальна зафіксаваныя рус. очкнуться (КСРНГ), бел. ачхнуць, гл. ачнуцца. Такім чынам, па форме нацкну́ць трэба разглядаць як запазычанне, аднак у польскай мове такога дэрывата не выяўлена. Затое названая форма вельмі блізкая да нацу́кнуць ’падбухторыць’, якое Насовіч адносіць да цу́кнуць ’нацкаваць; падбіць на дрэнны ўчынак’ (гл.), параўн. таксама наткнуць ’напомніць, нагадаць’ да цікнуць ’раптоўна ўспомніць’ (гл.), што можа сведчыць пра іншае паходжанне слова.

Нацму́ліцца ’напіцца малака з бутэлькі’ (Растарг.). Да цмуліць ’паволі, прапускаючы праз зубы, піць са збанка малако’ (Растарг.), гл.

На́цса ’гэта значыць, так сказаць’: nałpy, nacsa zwiery takije (Пятк. 2). Алегра-форма да значыцца, параўн. на́ча (гл.), ляпаглянь), ачбач) і інш.

Нацу́біць ’накласці многа’ (Жд. 2). Да цубіць ’біць, лупцаваць’ паводле распаўсюджанай мадэлі біцьнабіць ’адлупцаваць’ і ’накласці многа’ і пад.

Нацу́дзіцца ’напіцца многа’ (Нас.), нацу́дліцца ’нацадзіцца, наліцца, напіцца праз меру’ (Бяльк.). Да цу́дзіць ’піць, цадзіць (паволі)’ (Нас.).

Нацукрава́цца ’наласавацца’ (Янк. 3.). Да цу́кар (гл.).

Нацу́паць ’намацаць’ (Нас., Гарэц.). Да гукапераймальнага цуп!у што перадае хуткае хапанне (Нас.), гл. цу́паць.