Наці́нка ’прымус да яды і работы’ (Нік., Оч.), ’зацён, нораў (у каня)’ (Бяльк.), сюды ж націна́ць ’настойваць’ (Сл. ПЗБ). Да цяць, тну, параўн. аця́цца ’згубіць жаданне есці’ (гл.), заці́н ’прымус’, заці́нлівы ’наравісты’ (Гарэц., Сцяц.), затну́цца ’занатурыцца’ (Сцяц.), заця́ты ’ўпарты’ і інш.; развіццё семантыкі ад ’рэзаць, біць’ да ’стаць упартым’ або ’пераадолець упартасць’ звязана, відаць, з архаічным спосабам уздзеяння на аб’екты, што характарызуюцца незвычайнымі паводзінамі, параўн. палес. зацінаць ’заткнуўшы нож у дрэва, чараваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)