Нацурбоніць экспр. ’наліць’ (Нас.). Да цурбоніць ’ліць’, паводле Насовіча, ад гукапераймальнага цуррр!, што перадае гук ад вадкасці, што паволі льецца струменьчыкам (Нас., 691), гл. цурком, цурок.
◎ Нацуркава́ць ’упэўніць, пераканаць’ (кап., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, у якасці асновы можна дапусціць цокаць, цыркаць ’журчаць, цвыркаць’ ад гукапераймальнага цур! або цыр!, што перадаюць шматразовае паўтарэнне аднастайных гукаў і пад.
◎ Нацу́рудзі́ць экспр. ’наліць’ (ТС). Параўн. цурулець ’струменіць’ і іншыя ўтварэнні з коранем цур‑, што перадае гук вадкасці, якая льецца струменьчыкам, гл. цурком, цурок.
◎ Нацурыць ’намеціць, назначыць’ (Шпіл.). Відаць, ад цур ’чур’, параўн. кураць ’крычаць чур! або чур у месці! пры знаходках, якая ў такім выпадку належыць таму, хто першы яе зачураў (г. зн. адзначыў)’ (Нас.).
◎ Нацыкава́ць (нацыковаць) ’нацкаваць’ (Сл. ПЗБ). Да цкаваць (гл.), варыянты цыкаваць, цукавиць ’тс’, магчыма, пад уплывам цупаць ’нацкоўваць, напускаць (сабак)’ (Нас.).
◎ Нацы́каць перан. ’нагаварыць’ (Ян.). Гл. нацкнуць.
На́цыя ’нацыя, нацыянальнасць, народ’ (Яруш., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), на́цыя ’парода’ (Растарг.), нацая ’нацыя; мова; вёска’ (Ян.). Ст.-бел. нацыя (нацея, нация) ’народ, народнасць’ (1589 г.) са ст.-польск. nacyja, што ў сваю чаргу з лац. natio (Булыка, Лекс. запазыч., 32); магчыма, паўторнае запазычанне ў сучасную беларускую літаратурную мову з рус. нация (Крукоўскі, Уплыў, 81), адкуль трапіла і ў гаворкі; падобным шляхам праніклі таксама нацыянальны, нацыяналіст, нацыяналізм і інш. з адпаведнай адаптацыяй да норм новай беларускай літаратурнай мовы (‑ыя‑ на месцы рус. ‑ио‑ і інш.). Цікава, што ў выніку самастойнага развіцця ў народнай мове ўзноўлена адно з першасных значэнняў лац. natio — ’парода’.
◎ Наць ’зварот (да каго-небудзь)’ (Касп.). Паводле Блесэ (St. baltici, 5, 1935–1936, 16), з лат. пасі ад nokt ’ісці, прыходзіць’, што разглядаецца як лакальнае запазычанне ў межах беларускай мовы (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 70).
◎ Нацэ́пніца ’памылка пры снаванні красён’, нацэпуха ’тс’ (Сл. ПЗБ), нацэпіца, nanėniu̯a ’тс’ (Уладз.). Да цэп, цапок (цэпок) ’дэталь у кроснах’, параўн.: У ніту на одном цыпку да две кобылкі — нацэпіца (там жа).
Нацэ́ўнік ’манжэта (частка рукавіцы)’ (Жд. 1). Да цэ́ўка (рукі) ’запясце’, г. зн. ’тое, што надзяваецца на запясце’.